Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


У часе ўчорашняга брыфінгу прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр згадаў былых сьледчых Пракуратуры Беларусі Дзьмітрыя Петрушкевіча і Алега Случака, якія выступілі на мінулым тыдні з выкрыцьцямі



(Баўчэр: ) "Мы ведаем пра сэнсацыйную заяву Петрушкевіча і Случака. Мы лічым, што іхныя выкрыцьці робяць тым больш неабходным высьветліць лёс зьніклых і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці. Мы даўно заклікалі правесьці сьледзтва ў справе зьнікненьня Юр’я Захаранкі, намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Віктара Ганчара і ягонага калегі Анатоля Красоўскага, а таксама апэратара расейскага тэлебачаньня. Беларускія ўлады павінныя высьветліць іхны лёс, каб разрадзіць цяперашнюю атмасфэру і стварыць клімат для правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў 9-га верасьня," – сказаў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчэр.

Дарэчы, згадваючы пра сэнсацыйную заяву Петрушкевіча і Случака, Transitions Online ад 19 чэрвеня падкрэсьлівае пагрозы на іхны адрас з боку Генэральнай Пракуратуры. Аднак амбасада ЗША ў Менску не пацьвердзіла і не запярэчыла інфармацыі пра тое, што Петрушкевіч і Случак атрымалі палітычны прытулак ў ЗША.

Moscow Times ад 18-га і 20-га чэрвеня адзначае, што спэцыяльная група для расправы з палітычнымі апанэнтамі Лукашэнкі была створаная ўжо ў 96-м годзе, і што з таго часу група забіла агулам 30 чалавек.



Кастусь Бандарук, Прага