Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    272812345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272829303112
  • Популярное

Общество


На думку незалежных журналістаў, улады гэтак спрабуюць выклікаць недавер выбарцаў да недзяржаўных беларускіх мэдыяў.



Учора ўвечары ў тэлепраграме "Рэзананс" быў паказаны сюжэт пра тое, як апазыцыя рыхтуецца да прэзыдэнцкіх выбараў і дзеля гэтага нібыта выкарыстоўвае дапамогу заходніх спонсараў.

Вядучы Зімоўскі й ягоныя супрацоўнікі сьцьвярджалі, што Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала ад Эўрапейскай камісіі грант на інфармацыйную падтрымку апазыцыі — 15 тысячаў эўра. У гэтым жа сюжэце паведамлялі, што частку гэтага гранту кіраўнікі БАЖ Анатоль Гуляеў і Ўладзімер Дзюба прысвоілі, прызначыўшы сабе заробкі на 800 і 700 эўра адпаведна.

Сёньня я зьвязаўся зь віцэ-прэзыдэнтам БАЖ Анатолем Гуляевым. Вось што ён паведаміў нашаму радыё:

(Гуляеў: ) "Гэта наш сумесны праект з Саюзам журналістаў Літвы. Згодна з гэтым праектам, праводзіцца шэраг сэмінараў, трэнінгаў. Нашы беларускія журналісты атрымалі магчымасьць папрацаваць у газэтах краінаў Балтыі. І ўпершыню мы накіроўвалі туды групу тэлевізійных журналістаў — між іншым, зь Беларускага тэлебачаньня. 5 чалавек з БТ езьдзілі на стажыроўку ў Літву ў межах гэтага праекту. Тму калі Зімоўскі кажа, што "праекты, гранты" — гэта распаўсюджваецца ў тым ліку і на Беларускае тэлебачаньне".

Паводле спадара Гуляева, гэты праект сапраўды фінансуецца Эўрапейскай камісіяй, ён абсалютна легальны й адкрыты. Усю інфармацыю пра фінансаваньне праекту кіраўніцтва Асацыяцыі журналістаў падало ў Дзяржкамітэт па гуманітарнай дапамозе, як патрабуе заканадаўства. Таму Анатоль Гуляеў называе абсурднымі абвінавачаньні ў тым, што БАЖ займаецца на заходнія грошы падрыўной дзейнасьцю.

Віцэ-прэзыдэнт БАЖ таксама назваў хлусьнёй паведамленьне пра тое, што ён і галоўны рэдактар часопісу асацыяцыі "Абажур" Ўладзімер Дзюба атрымліваюць штомесяц 800 і 700 эўра. Анатоль Гуляеў гаворыць, што гэтыя сумы ёсьць іхным заробкам за 3 месяцы, а штомесяц яны атрымліваюць толькі каля 200 даляраў. Такія ж заробкі ў журналістаў дзяржаўных газэтаў.

Анатоль Гуляеў працягвае:

(Гуляеў: ) "Гэта атака на ўсіх журналістаў, якія маюць уласную думку. І таму зараз усялякімі мэтадамі спрабуюць правесьці нейкую дыскрэдытацыю і нас, і самой прафэсіі наогул".

Кіраўніцтва БАЖ зьбіраецца выступіць з афіцыйнай заявай з нагоды паказу па БТ гэтага сюжэту. Анатоль Гуляеў не выключае, што яму прыйдзецца абараняць свае гонар і годнасьць у судзе.



Альгерд Невяроўскі, Менск