Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Зараз спадар Дэвойна знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленьні аднаго зь менскіх шпіталяў, стан ягонага здароўя дактары ацэньваюць як цяжкі. У прафэсара Дэвойны пераламаныя косьці носа і страсеньне мозгу.

Распачалі крымінальную справу. Ужо вядома, што зламысьнік, які напаў на прафэсара, быў узброены кастэтам. Ён падпільнаваў спадара Дэвойну на пляцоўцы ліфта і, некалькі разоў ударыўшы, забраў у яго ключы й грошы.

Дырэктар Інстытуту "Белрад" Васіль Несьцярэнка мяркуе, што гэтае злачынства можа мець і некрымінальныя прычыны. "Прафэсар Дэвойна актыўна займаўся кантролем за радыяцыйнай забруджанасьцю харчоў у Беларусі. Я не выключаю, што ягоная дзейнасьць ёсьць галоўнай прычынай інцыдэнту", — заявіў Свабодзе дырэктар Інстытуту "Белрад" Васіль Несьцярэнка.



Алег Грузьдзіловіч, Менск
,