WWW.TUTBY.NEWS - наш запасной адрес на случай, если TUT.BY не открывается


49-гадовая Антаніна Слінькова разам з мужам жыла ў аграгарадку Зубкі Лёзненскага раёна. Яна працавала ў мясцовым доме культуры, была галоўным дырыжорам Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і адраджала традыцыі інструментальнага фальклору. 6 мая яна памёрла, пiша "Наша Нiва".

Фото из соцсетей
Фото из соцсетей

Увечары 23 красавіка ў жанчыны з’явілася тэмпература — 37,3. Яна выпіла таблетку, каб збіць яе, а на наступны дзень папрасіла сына адвезці яе ў раённую бальніцу праверыцца. Флюараграфія паказала аднабаковую пнеўманію.

«Мы спачатку не хваляваліся. Дактары казалі, што нічога страшнага, гэта лёгка лечыцца», — згадвае сын.

Але 29 красавіка Антаніну ўжо з двухбаковай пнеўманіяй перавялі ў Віцебскую абласную бальніцу. Увялі ў медыкаментозны сон і падключылі да апарата ШВЛ, чысцілі кроў. Стан жанчыны заставаўся стабільна цяжкі. 6 мая яна памерла.

«Ці быў у яе каранавірус, ніхто не сказаў. Бацька і я (бо прыязджаў да сям'і на выходныя) рабілі тэсты — у нас адмоўныя… Не было ў яе ніякіх хранічных захворванняў, яна пастаянна была на ўпэўненай хадзе. Мама магла за дзень усе клубы Лёзненскага раёна аб’ездзіць, была вельмі энергічная», — кажа сын.

На пахаванні жанчыны прысутнічалі родныя і аднавяскоўцы.

«Але калі мы з морга яе забіралі, труна была закрытая, і больш яе не адкрывалі. Яе там запакавалі ў пакет», — кажа сын.

Гэта не першая смерць для Лёзненскага цэнтра культуры. Два тыдні таму памёр рэжысёр народнага тэатра Генадзь Цыганкоў. У яго была двухбаковая пнеўманія і каранавірус.

-21%
-15%
-20%
-10%
-10%
-10%