Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Пасол Беларусі ў Латвіі Міхаіл Марыніч – адзін з патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта Беларусі, заявіў, што ў выпадку свайго абраньня кіраўніком дзяржавы першым дакумэнтам, які ён падпіша, стане ўказ аб стварэньні прэзыдэнцкае рады.



Адзін з супрацоўнікаў выбарчага штабу Марыніча, дэпутат "палаты прадстаўнікоў" Іван Пашкевіч так пракамэнтаваў гэты крок: "Сваю прапанову "пяцёрцы" Міхаіл Марыніч робіць не таму, што гэтыя людзі вырашылі балятавацца ў прэзыдэнты, а таму, што гэта вядомыя палітыкі, якія шмат робяць для росквіту сваёй краіны".

Пашкевіч таксама паведаміў, што "прэзыдэнцкая рада мысьліцца як сталая структура дзяржаўнага кіраваньня, па сваім статусе прыраўнаная да Савету бясьпекі". Паводле словаў Пашкевіча, у прэзыдэнцкую раду ўвойдуць і прадстаўнікі вядучых палітычных партыяў. Ён мяркуе, што найбольш важныя зьмены ў галоўных сфэрах жыцьця краіны павінныя адкрыта і галосна абмяркоўвацца на пасяджэньнях гэтага новага органу, а рашэньні неабходна прымаць з улікам палітычнага плюралізму ў інтарэсах народу і краіны.



Паводле БелаПАН.