Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Гэтая справа складае 8 тамоў і, паводле папярэдняй інфармацыі, яна будзе перададзеная ў суд у жніўні.

Нагадаю: у часе апошняй прэсавай канфэрэнцыі пракурор Іван Бранчэль, які кіраваў расьсьледаваньнем, і намесьнік Генэральнага пракурора Міхаіл Сьнегір распавялі, што выкраданьне Завадзкага было зроблена злачыннай групоўкай, арганізаванай былым супрацоўнікам спэцпадразьдзяленьня "Алмаз" Валер'ем Ігнатовічам. Пасьля аднаго з нападаў Ігнатовіч зьехаў у Чачэнію. Ён так часта рабіў - перачакаць, пакуль ідуць інтэнсіўныя пошукі.

У Чачэніі каля гораду Шалі Ігнатовіча затрымала расейская міліцыя. Гэты эпізод быў паказаны на тэлеканале НТВ. У камэнтары прагучала, што Ігнатовіч ваяваў на баку чачэнскіх баевікоў. Гэта пацьвердзіў у сваім інтэрвію "Белорусской деловой газете" Зьміцер Завадзкі. І вось з вэрсіі Івана Бранчаля, за матыў злачынства сталася помста журналісту Завадзкаму, бо памянёнае інтэрвію, маўляў, папсавала адносіны Ігнатовіча зь яго аднадумцамі ў беларускай філіі РНЕ.

Паўстала пытаньне пра сяброўства Ігнатовіча ў гэтай арганізацыі. Кіраўнік РНЕ Самойлаў, які быў забіты потым каля свайго дому, раней выдаў загад пра выключэньне Ігнатовіча з РНЕ. Менавіта гэтая гісторыя й стала за прычыну зьдзейсьненага злачынства. Доказы сьледзтву даводзілася зьбіраць па драбніцах. У справе фігуруе рыдлёўка, знойдзеная ў аўтамабілі Ігнатовіча. На гэтай рыдлёўцы былі выяўленыя сьляды біялягічных выдзяленьняў Завадзкага.

Справа аб выкраданьні Завадзкага, якая складаецца з васьмёх тамоў, неўзабаве будзе перададзеная ў суд. Пра гэта Рацыі паведаміў прэсавы сакратар пракуратуры Беларусі Аляксей Таранаў.

А.Т.: - Следствие по факту похищения Завадского завершено. Привлекаются двое жителей Беларуси: один - россиянин получается. І они сейчас проходят стадию ознакомления с материалами уголовного дела. Думаю вот: ознакомятся, сколько им там надо, - месяц-полтора - и передадим дело в суд.

Родныя Завадзкага ўжо азнаёміліся са справай аб выкраданьні Зьмітра. Распавядаць нейкія падрабязнасьці ім забаронена сьледзтвам. Аднак усё ж пэўныя ўражаньні пасьля прачытаньня справы ёсьць. Пра іх і гаварыла з намі жонка Зьмітра Завадзкага - Сьвятлана.

С.З.: - Мы знакомились только с материалами, которые касаются моего мужа, а уже адвокат будет наш знакомиться со всеми томами. Там их около сорока. В принципе, хотелось бы сказать многое, потому что вопросов очень много. Но взята подписка о неразглашении, поэтому единственное, что могу сказать: прежде чем знакомиться с делом, мы были у следователей. Они нас пытались убедить в том , что это криминал. Мы пытались аргументировать, что такого быть не может. Они нас убеждали: мол, когда прочитаем дело, мы на сто процентов убедимся, что так оно и есть. Но после прочитки дела вопросов еще больше стало, чем было. Мы не убедились совершенно в том, что это криминал. Если бы все шло как нужно, если бы допрошены люди были вовремя… Как нам кажется, люди, которые должны были быть допрошены в первые месяцы, - получается, допрошены в феврале-марте этого года. Все очень странно. Такое впечатление, что кому-то дали команду просто закрыть это дело в скорейшие сроки.

На думку Сьвятланы, адзіным доказам вінаватасьці Ігнатовіча можа быць рыдлёўка, знойдзеная ў аўтамабілі Ігнатовіча.

С.З.: - Там проведена геномная экспертиза, и восстановленное ДНК Димино совпало с соскобами на лопатке. Вопросов опять же много: почему лопатка не была взята из машины сразу? Ее взяли только по истечении одного месяца. Получается, мы с мамой читаем и приходим вдвоем к выводу: ее могли просто подбросить. Следователи не могли ответить толком на вопрос, почему это произошло.

У свой час кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка абяцаў знайсьці Зьмітра Завадзкага. Гэтае абяцаньне было дадзенае яшчэ задоўга да пачатку выбарчай кампаніі. Падобна на тое, што ён пакуль не стрымаў слова. Затое ідзе падрыхтоўка да судовага працэсу над Ігнатовічам, якога абвінавачваюць у выкраданьні Завадзкага. Пасьля знаёмства са справай у сям'і Зьмітра выстаўленыя доказы сьледзтва выклікаюць пытаньні. Ці зможа суд канчаткова разабрацца й ці будзе ён адкрытым для грамадзкасьці?



Аляксандар Дашчынскі

Радыё Рацыя