Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Пошукамі Зьмітра Завадзкага сярод іншых актыўна займаўся ягоны калега па ГРТ Павал Шарамет. Ці ведае Шарамет пра лёс сьледчых, якія займаліся справай Завадзкага.



(Шарамет: ) "Гэтыя два сьледчыя, якія апублікавалі ліст да сродкаў масавай інфармацыі, – гэта рэальныя людзі, але я сам асабіста ня меў зь імі ніякіх адносінаў".

(Карэспандэнт: ) "Яны сьцьвярджаюць, што была створаная групоўка, якая займалася тым, што выкрадала і зьнішчала людзей. Пачыналі з крымінальнікаў, адпрацавалі гэтыя мэтады, потым пачалі зьнішчаць палітычных супернікаў, і што гэта было на загад кіраўніцтва краіны. Што Вы думаеце на гэты кон?"

(Шарамет: ) "Я таксама маю ж такую інфармацыю, але зь іншых крыніцаў у адміністрацыі і ў Радзе бясьпекі. На мой погляд, гэта вельмі і вельмі дакладная інфарамцыя. Такія групы створаныя. Я ведаю, што адна з такіх групаў прыехала ў Маскву, каб працаваць зь беларусамі, якія зараз жывуць у Маскве, і якія могуць мець адносіны з апазыцыяй у Беларусі".

(Карэспандэнт: ) "У інфармацыі фігуруе, што сам міністар Навумаў непасрэдна забясьпечвае Ігнатовіча і Маліка інфармацыяй пра сьледчых, пра тое, як ідзе расьсьледаваньне…"

(Шарамет: ) "Навумаў, гэта былы кіраўнік атраду "Алмаз", былы кіраўнік Службы бясьпекі прэзыдэнта, а якраз людзі з гэтых структураў былі ўцягнутыя ў той ці іншай форме ў гэтыя проціпраўныя дзеяньні".

(Карэспандэнт: ) "Укідваньне гэтай інфармацыі супала па часе з пачаткам прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі".

(Шарамет: ) "На мой погляд гэта выпадковасьць, бо гэтыя сьледчыя ўжо друкавалі лісты паўгода таму, толькі зараз яны назвалі свае імёны. Я ня зьвязваю гэта з выбарамі, я зьвязваю гэта толькі з тым, як ідзе расьсьледаваньне зьнікненьня Завадзкага і іншых".

(Карэспандэнт: ) "А што, можа ў Вас ёсьць нейкая інфармацыя, што нешта здарылася, што вымусіла іх адкрыцца?"

(Шарамет: ) "Усім гэтым людзям пагражае небясьпека – небясьпека іх жыцьцю. Таму яны робяць усё, каб абараніць сябе. Сьледчыя гэтыя зараз праз Расею выехалі за мяжу разам з сем’ямі. Я ведаю таксама, што яшчэ некалькі чалавек зьніклі ў невядомым накірунку. Таму толькі з гэтым я зьвязваю тое, што яны назвалі свае імёны".



Алег Грузьдзіловіч, Менск