/ /

Статус областного центра город Молодечно получил после войны — в 1944-м. Из ушедших областей Молодечненская просуществовала дольше всех — до 1960-го. Сюда как в областной центр приезжали и жители Воложинского района, и Ошмянского, и Браславского — всего в состав области входило 20 районов. На въезде в центр Молодечно стояла арка, построенная еще поляками. А на центральной площади за год до упразднения области еще планировали построить здание для облисполкома. Вместе с краеведом Владимиром Садовским мы прогулялись по городу, чтобы посмотреть, что сегодня напоминает о былом статусе областного центра.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Молодечно — одна из крупнейших узловых станций не только Минского отделения, но и всей Белорусской железной дороги

— Маладзечанская вобласць праіснавала 16 год, гэта самы працяглы тэрмін існавання буйной альтэрантыўна-тэрытарыяльнай адзінкі ў пасляваеннай гісторыі БССР, — говорит Владимир Садовский. — За гэты час горад моцна змяніўся. Была пабудаваная новая цэнтральная плошча, забудова якой павінна была адпавядаць абласному цэнтру. Вырас парк, з’явіліся новыя вуліцы і раёны. Рост насельніцтва быў экспаненцыяльны. Паводле генплану 1947 году, улады планавалі да 1960 году выйсці на 40 тысяч жыхароў, фактычна колькасць павялічылася ледзь не да 60 тысяч. Людзі з вёсак пераязджалі ў горад. Напрыклад, мае бабуля і дзядуля прыехалі з Вілейскага і Глыбоцкага раёна, сустрэліся ў Маладзечне — такая ж гісторыя ў многіх мясцовых сем’яў.

Как железная дорога помогла Молодечно

Итак, Молодечнеская область возникает в 1944 году. В 1954-м были упразднены несколько областей, и часть райцентров отошла под управление Молодечно — область выросла до 20 районов: Браславский, Видзовский, Вилейский, Воложинский, Глубокский, Докшицкий, Дуниловичский, Ивенецкий, Кривичский, Миорский, Молодечненский, Мядельский, Островецкий, Ошмянский, Плисский, Поставский, Радошковичский, Сморгонский, Шарковщинский, Юратишковский. Городами областного подчинения были Молодечно и Вилейка.

Фото: из личного архива Владимира Садовского
Здание железнодорожного вокзала было возведено в начале XX века. Фото: из личного архива Владимира Садовского

В начале 1950-х в Молодечно действовало около 20 промышленных предприятий, среди них: хлебокомбинат, мясокомбинат, гормолзавод, мебельная фабрика, швейная фабрика, электростанция, обувная фабрика, областная типография и др.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Краевед Владимир Садовский

— Пасля таго як Маладзечна стала абласным цэнтрам, кіраўніцтва гораду сядзела ў былым польскім гарнізоне, у раёне Галянова. Падчас вайны горад быў істотна разбураны, але гэты квартал захаваўся, хоць на некаторых будынках былі сляды баёў. Такім чынам, чыноўнікі сядзелі ў вялікіх былых казармах, — рассказывает Владимир Садовский. — Сёння ў гэтых памяшканнях знаходзяцца аудыторыі медыцынскай вучэльні, але на будынку дагэтуль вісіць шыльда, што тут Пётр Машэраў кіраваў абласным камсамолам. Таму і вуліца названая ў яго гонар.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Областной театр находится в бывшем Доме культуры, который, в свою очередь, разместился в бывшем доме отдыха польских офицеров

В этом же районе находился и областной Дом культуры, где сейчас расположен областной драмтеатр.

— Да пытання, што ў нас засталося ад вобласці — назвы некаторых установаў: абласны драматычны тэатр, абласны краязнаўчы музей. А яшчэ «Маладзечанскія электрычныя сеткі», якія былі ўтвораныя напрыканцы 1940-х, захопліваюць тыя раёны, якія ўваходзілі ў Маладзечанскую вобласць да 1954 года — Валожынскі раён, Мядзельскі і Вілейскі.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Краевед говорит: несмотря на то что Молодечно потерял статус областного центра 60 лет назад, местные жители до сих пор используют этот аргумент в спорах с жителями соседних райцентров на тему, где жить лучше. Особенно с жителями Вилейки.

— Ёсць такое адчуванне, маўляў, мы перамаглі Вілейку, бо ў 1944 атрымалі статус абласнога горада, а Вілейка яго згубіла. Нават ёсць такое выслоўе «Ці ты дурны, ці ты з Вілейкі», але гэта жарт, сур’ёзных канфліктаў, вядома ж, няма, — объясняет Садовский. — На працягу ўсёй гісторыі быў Вілейскі павет, а ў нас нейкая вёсачка Маладзечна ў Вілейскай вобласці. І потым Вілейская вобласць, а ў нас — раён у Вілейскай вобласці. Але ўжо пасля вайны, калі Вілейскую вобласць скасавалі, узнікла Маладзечанская вобласць. Паступова сюды пачалі ўлівацца сродкі. Вялікі ўплыў мела чыгунка. У Вілейцы ж адна галіна ідзе праз горад, няма вузла — няма развіцця. Дарэчы, першапачаткова планавалі правесці другі вузел праз Смаргонь. Тады невядома, што было б з Маладзечна.

Фото: из личного архива Владимира Садовского
Молодечно начала 60-х годов прошлого века. Фото: из личного архива Владимира Садовского

Железная дорога появилась в Молодечно в конце XIX века, соединив Минск и Вильню. В начале XX века через станцию прошла линия Петербургско-Варшавской железной дороги. В 1907 было возведено здание вокзала в стиле модерн, которое сохранилось до наших лет. Благодаря железнодорожному узлу выросла экономическая привлекательность города. Сегодня Молодечно — одна из крупнейших узловых станций не только Минского отделения, но и всей Белорусской железной дороги. От станции поезда идут по четырем направлениям: на Вильнюс, Минск, Лиду и Полоцк.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Торговля на площади Старое место велась и «за Польшей», и «за Советами». И сегодня не останавливается

— Вакол чыгуначнай станцыі пачалося развіццё, — говорит Владимир Садовский. — Дзякуючы чыгунцы, эканоміка развівалася. З’явіліся новыя будынкі, звязаныя з вытворчасцю — напрыклад, тыпаграфія «Перамога». Калі тэрыторыя адыйшла палякам, Маладзечна ў 1926 зрабілі цэнтрам павета, у 1929-м выйшаў загад даць мястэчку статус павятовага гораду, у 1944 годзе — абласным цэнтрам, — такі вось прарыў. У 1960 годзе, з ліквідаваннем вобласці, адбыўся адкат.

За несколько лет до упразднения области планировали построить университет

Владимир Садовский считает, что у властей не было точного плана о планомерном упразднении Молодечненской области. Наоборот, в 1956 году был подготовлен генеральный план города, по которому хотели открыть в Молодечно педагогический университет и другие объекты областного значения.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Скульптуру Ленина в Молодечно установили в 1956 году, он стоит перед Домом советов, который с 1960-х годов, после упразднения области, отдали под политехникум

— Я знайшоў праект будынку новага аблвыканкаму, які датуецца 1959 годам, хоць у пачатку 1960-га Маладзечна страчвае статус абласнога гораду. У цэнтры гораду знаходзіўся Дом саветаў, у ім пасля ўзбуйнення размясціўся політэхнікум. Будынак аблвыканкаму планавалася пабудаваць побач, ёсць нават фота агароджанай тэрыторыі, але далей за планы справа не пайшла. У 90-я там былі кіёскі, цяпер на гэтым месцы знаходзіцца стаянка, але там плануюць пабудаваць новы ЗАГС.

Фото: из личного архива Владимира Садовского
Так выглядела Центральная площадь в 60-е. Фото: из фондов Молодечненского краеведческого музея (оцифровка Е. Стельмаха)

— Ёсць тэорыя, чаму пасля вайны было так шмат вобласцяў. Сталін думаў, што на мяжы з Еўропай трэба зрабіць больш цэнтраў, у якіх можна было мацаваць абарону, за кожны можна было б чапляцца, то бок каб гарады развіваліся не толькі ў эканамічным плане, але і ў абарончым. Узбуйненне — гэта ўжо Хрушчоўская тэма. Рацыяналізацыя бюракратычнага апарату. Кожная вобласць павінна была мець увесь склад чыноўнікаў, а Хрушчоў напачатку сваёй кар’еры рабіў намаганні ў бок аптымізацыі. Спачатку ж аб’ядноўвалі раёны. Нават у межах Маладзечанскай вобласці, якая на той момант была ўжо вялікай, бо пасля скасавання Полацкай вобласці ў 1954-м частка раёнаў адыйшла пад нашу вобласць, было ўзбуйненне раёнаў - раней жа і Радашковічы былі райцэнтрам.

Фото: из личного архива Владимира Садовского
Так выглядела арка в районе Геленово, где в бывших солдатских казармах заседали чиновники Молодечненской области. Фото: из личного архива Владимира Садовского

Рядом с политехническим колледжем с 1956 года стоит памятник Ленину, но площадь, вопреки советской традиции, называется Центральной. В Молодечно была самая крупная кампания по десоветизации топонимики в 90-е годы. Местные жители говорят, что Ленина вообще хотели убрать, но возмутились ветераны. К тому же это работа известного скульптора Заира Азгура, поэтому памятник отнесен к историко-культурной ценности. В теплое время года студенты соседнего колледжа часто тусуются у Ленина. В выходные здесь катаются на самокатах и скейтах, зима в этом году такая теплая, что пару спортсменов встретили и мы.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
А вот так выглядит этот участок сейчас. Арку снесли в 1960-х, чтобы расширить дорогу на Воложин

— Настолькі аб’ёмнай дэсаветызацыі, як у Маладзечне, не было ні ў адным іншым горадзе. У пачатку 90-х была створана камісія пад эгідай кіраўніка гораду Генадзя Карпенкі, — рассказывает краевед. — Трэба сказаць, шмат вуліц, названых у гонар савецкіх дзеячоў, такімі і засталіся. Але іх пакінулі, бо гэтыя дзеячы былі звязаныя з горадам: напрыклад, Машэраў, Валынец, Прытыцкі. Сярод насельніцтва праводзілася апытанне наконт перайменавання вуліц, большасць ухвалілі ініцыятыву, ніякіх пратэстаў не было. І цяпер мясцовыя ўжо і не помняць тых савецкіх найменняў.

Фото: из личного архива Владимира Садовского
Кинотеатр «Родина» был построен во времена Молодечненской области. Фото: из личного архива Владимира Садовского

Еще одна особенность Молодечно — новая власть не перестраивала существующий центр города, а создавала его в новом месте.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Даже сегодня это единственный кинотеатр в почти 100-тысячном городе. Табличка «Родина» появилась после республиканских Дожинок в 2011 году, раньше название было на белорусском — «Радзіма»

— Расійская улада будавала цэнтр у раёне вакзала. Прыйшлі палякі, працягнулі будаўніцтва на тым жа месцы, але пачалі забудоўваць і раён Гелянова. Пасля прыйшлі саветы, замацаваліся, і ў 1944-м выбралі новае месца для новага цэнтра — па ўспамінах, там былі паплавы, дзе людзі касілі траву для кароў. Адна з першых пабудоваў савецкіх уладаў у Маладзечне як абласным цэнтры — школа і райвыканкам, у 1947 годзе. Сённяшняя мясцовая ўлада пераважна сядзіць у гэтым будынку, у 80-я быў дабудаваны шматпавярховы корпус. Яшчэ адна адметнасць — на скрыжаванні на цэнтральнай плошчы, дзе сядзела партыйная намінклатура і абласная ўлада ў Маладзечне, да 1960-х гадоў стаяў вялікі бетонны крыж, які палякі ўстанавілі ў 1937 годзе. А ў Гелянова была арка, побач з дамамі, дзе за палякамі жылі афіцэрамі, а за саветамі жылі чыноўнікі. Арку гэту ў пачатку 1960-х знеслі - пашыралі дарогу на Валожын.

Центр Молодечно смещается в Минск

Мы проезжаем мимо частной застройки. Владимир говорит, что это тоже напоминание о «временах Молодечненской области».

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Такой масштабной десоветизации топонимики, как в Молодечно, не было ни в одном другом белорусском городе

— Гэта вёска Бухаўшчына, цяпер гэта працяглая вуліца, дзе часткова захавалася брукаванка. Горад захапіў вёску ў свае межы, але пакуль што не пераварыў яе. Яшчэ ў 1947 годзе савецкія ўлады планавалі тут пабудаваць шматпавярховыя дамы.

Фото: из личного архива Владимира Садовского
Здание райисполкома было построено в Молодечно в 1947 году. Фото: из фондов Молодечненского краеведческого музея (оцифровка Е. Стельмаха)

В Молодечно с советских времен находится несколько крупных заводов, которые работали по военным заказам. По ним ударило не столько упразднение области, сколько отсутствие налаженных рынков сбыта после распада СССР.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
В 80-х годах к зданию райисполкома достроили многоэтажный корпус во внутреннем дворике, здесь и находится местная власть района
​​​​

— Завод саюзнага прызначэння «Спадарожнік» быў звязаны з савецкай касмічнай праграмай, з вайсковым развіццём. Цяпер галоўны корпус аддадзены пад гандлёвы дом, — перечисляет Владимир Садовский. — «Электромодуль», дзе была высокатэхналагічная вытворчасць электронікі, таксама звязаная з вайсковай прамысловасцю. Галоўныя карпусы цяпер гандлёвыя і офісныя цэнтры — «Модуль» і «Тройка». Завод парашковай металургіі - высокатэхналагічнае прадпрыемства, адзін з карпусоў таксама аддадзены пад гандлёвы цэнтр. У нас жартуюць, што хутка няма каму будзе купляць, усе будуць толькі прадаваць. У Маладзечне ёсць умоўныя тры цэнтры, вакол якіх кожная новая ўлада распачынала новае будаўніцтва. Але цяпер цэнтр усё бліжэй да Мінска. Ранішнія і вячэрнія электрычкі запоўненыя людзьмі, якія ездзяць на працу ў сталіцу. Калі б горад заставаўся абласным цэнтрам, быў бы і свой універсітэт, і свае вялікія медыцынскія ўстановы, і больш працоўных месцаў, Маладзечна было б цэнтрам прыцяжэння, як і 60 год таму.

Может ли снова возникнуть Молодечненская область?

В Беларуси не первый год говорят о необходимости административно-территориальной реформы, последняя проходила как раз 60 лет назад, когда и была ликвидирована Молодечненская область.


Вместо шести областей могут создать 18 округов. Посмотрите, как предлагают изменить регионы Беларуси


В 2011 году УП «БЕЛНИИПГРАДОСТРОИТЕЛЬСТВА» разработало главный градостроительный документ страны до 2030 года — Государственную схему комплексной территориальной организации. По плану вместо шести существующих областей может появиться 18 округов, в том числе и Молодечненский — в округ войдут также Вилейский и Мядельский районы.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Что даст реформа, если она будет все-таки принята? Людям будет ближе ездить в «центр», деньги из бюджета будут оставаться на местах, сейчас значительная часть областного бюджета оседает в крупных городах, округов станет больше, а их площадь будет меньше, соответственно, деньги будут распределяться более равномерно. Кроме того, должна улучшиться инфраструктура. В новых центрах появятся филиалы или собственные медицинские центры, высшие учебные заведения, учреждения культуры и спорта. Должен быть решен и транспортный вопрос. Также ставка — на обновление и введение новых предприятий. В идеале это должно помочь удержать людей в регионах.

-10%
-10%
-50%
-35%
-10%
-10%
-50%
-80%
-25%
0070970