Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Сёньняшняе паседжаньне лідэраў апазыцыйных палітычных партыяў было пазачарговае. Абумоўлена гэта афіцыйным прызначэньнем прэзыдэнцкіх выбараў.

Удзельнікі нарады адзначылі, што Беларусь падышла да выбараў у стане глубокага эканамiчнага, палiтычнага i канстытуцыйнага крызысу. Але Аляксандар Лукашэнка ўсяляк чапляецца за ўладу i не жадае iсьцi на справядлівыя дэмакратычныя выбары.

Пра гэта сьведчаць выбары ў "палату прадстаўнiкоў", якія прайшлі ва ўмовах татальнай фальсыфiкацыі, што пацьвердзiлi назіральнікі i аўтарытэтныя мiжнародныя арганiзацыi. Галоўнымі iнструмэнтамі фальсыфiкацыi былi прымусовае датэрмiновае галасаваньне, недапушчэньне незалежных асобаў у выбарчыя камiсii, запалохваньне незалежных назiральнiкаў.

Для правядзеньня сумленных выбараў, адзначаецца ў звароце Кансультацыйнай рады, як мiнiмум, неабходна: спынiць практыку папярэдняга галасаваньня безь пiсьмовага абгрунтаваньня матываў; уключыць ва ўсе выбарчыя камiсii ўсiх узроўняў прадстаўнiкоў апазыцыйных палiтычных партыяў; забясьпечыць умовы працы назiральнiкам у адпаведнасьцi з крытэрамi АБСЭ.

Вось як ацэньвае гэты дакумэнт удзельнік сёньняшняга паседжаньня Кансультацыйнай рады, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Станіслаў Шушкевіч:

(Шушкевіч: ) "Мне здаецца, што мы коратка растлумачылі людзям, ад чаго залежыць вынік выбараў. Калі прыняць намаганьні ўсім разам, то можна зрабіць вельмі рашучы заслон на шляху фальсыфікацыі. Умовы, праўда, вельмі цяжкія, таму што лета. Але, я думаю, калі людзі ўсьвядомяць, што іх лёс, як мы напісалі, у іх руках, то выбары могуць быць больш-менш справядлівыя. А гэтага дастаткова, каб Лукашэнка ня меў ніякіх шанцаў на абраньне".



Уладзімер Глод, Менск