Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Незалежныя выданьні зь сёньняшняга дня пачынаюць зьмяшчаць публікацыі, прысьвечаныя падзеям мінулага году, калі пры загадкавых абставінах па дарозе ў аэрапорт "Менск-2" зьнік Зьміцер Завадзкі.

Пошукі не далі станоўчых вынікаў. Праваахоўчыя органы дагэтуль ня ведаюць месца знаходжаньня Зьмітра. Журналістаў, якія займаліся самастойным расьсьледаваньнем, неаднаразова запалохвалі, а газэтам, якія друкавалі гэтыя матэрыялы, давалі папярэджаньні.

Пачынаючы зь сёньняшняга дня, калегі Зьмітра Завадзкага не будуць абмяжоўвацца толькі рэпартажамі — на працягу месяца яны будуць зьбіраць сродкі для сям’і Завадзкіх і ладзіць вулічныя акцыі.

Віцэ-прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі журналістаў Эдуард Мельнікаў паведаміў Радыё Свабода, што мэтай акцыі ёсьць прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да гэтай справы.

(Мельнікаў: ) "Зьміцер Завадзкі, апэратар ОРТ — наш калега, і нас вельмі непакоіць ягоны лёс. Ён сябар БАЖ, і таму сёньня мы пачынаем гэтую акцыю. На працягу месяца нашы газэты будуць друкаваць матэрыялы, каб нагадаць грамадзкасьці пра тое, што зьнік вядомы журналіст Зьміцер Завадзкі. Мы ня раз чулі гучныя заявы пра тое, што хутка знойдуць злачынцаў, але дагэтуль ніякай канкрэтыкі няма. Нашы калегі-журналісты з газэтаў, тэлебачаньня і радыё падключаюцца да гэтай акцыі. Акрамя таго, БАЖ плянуе і іншыя акцыі".

Журналісты спадзяюцца, што на працягу месяца яны ўрэшце пачуюць ад кіраўнікоў праваахоўчых структур адказ на пытаньне: "Дзе наш калега?"



Любоў Лунёва, Менск