Поддержать TUT.BY
143 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. БАТЭ в скандальном матче сумел уйти от поражения, «Шахтер» на 4 очка оторвался от преследователей
  2. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  3. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  4. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  5. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  6. Кого государство назвало причастными к террористической деятельности после выборов-2020? Инфографика
  7. За сутки в Беларуси зарегистрировано 1175 новых случаев COVID-19
  8. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  9. 15 жертв, более 400 пострадавших. 10 лет назад произошел теракт в минском метро
  10. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  11. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  12. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  13. «Радость — лучшее лекарство». Витебский бизнесмен начал рисовать 3 года назад, когда заболел раком
  14. «Пока мне больно». Фитнес-тренер Наталия Мицкович о разрыве с Иваном Вабищевичем (Дядей Ваней)
  15. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  16. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  17. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  18. 10 лет после теракта, заявления Макея и автобус с белорусами, который не пустили в Украину — все за выходные
  19. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  20. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  21. Референдум в Кыргызстане: страна становится президентской республикой
  22. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  23. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  24. СМИ опубликовали разговоры подозреваемого по делу MH17 в день трагедии
  25. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  26. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  27. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  28. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  29. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  30. Владимир Макей: «Сегодня никто не спорит, что Александр Лукашенко выиграл выборы»


А вось яшчэ адзін прэтэндэнт на прыз 300 рублёў у нашым конкурсе «Калі б я быў мэрам». Вы здзівіцеся, калі пачуеце, што магілёвец Юрась… не адзін год займаецца прыпынкамі грамадскага транспарту ў Магілёве. І ведае, што з імі не так! Вось як ён вырашыў бы праблему, калі б быў мэрам.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

До конца приема работ на конкурс «Если б я был мэром» остались всего сутки! Присылайте их в виде документа в формате doc или docx на электронный адрес: anjelika.vasilevskaya@tutby.com с пометкой «Если б я был мэром». Подробные правила конкурса смотрите по ссылке. Дерзайте! Если вам что-то непонятно — мы всегда готовы ответить на вопросы наших читателей по телефону минской редакции TUT.BY +375 17 239−57−05.

Дзясяткі тысяч жыхароў і гасцей нашага горада штодня карыстаюцца грамадскім транспартам, у якім рэгулярна чуюць словы «Наступны прыпынак…». Як вядома, прыпынкі - месцы для арыентацыі ў гарадской прасторы — павінны быць не толькі інфарматыўнымі, але і прыгожымі, аформленымі з густам і без памылак. Ад гэтага залежыць і магчымасць добра арыентавацца ў гарадской прасторы, і нават сам прэстыж горада. На жаль, у Магілёва з гэтым ёсць праблемы.

У нашым горадзе не адна сотня прыпынкаў грамадскага транспарту. Напрыклад, толькі тралейбусных прыпынкаў можна налічыць ажно 8 дзясяткаў. Прыемна, што паступова некаторыя шыльды з назвамі прыпынкаў абнаўляюць, як і самі павільёны, якія становяцца больш зручнымі і ўтульнымі для пасажыраў. Але ў цэлым карціна назіраецца даволі сумная. Што не так уласна з назвамі прыпынкаў?

Фото предоставил автор конкурсной работы Юрась.

Шыльды з назвамі прыпынкаў у Магілёве

Па-першае, шыльды з назвамі аформлены на розных мовах: дзе па-беларуску, дзе па-руску, а некаторыя прыпынкі ўвогуле не маюць шыльды з назвай або гэтая шыльда ў такім стане, што яе даўно трэба замяніць. А яшчэ ў цэнтры горада ёсць шыльды, дзе назва прыпынку дубліруецца на англійскай мове або беларускай лацінкай.

Асабіста я налічыў 4 шыльды, дзе назва дубліруецца беларускай лацінкай, як у Мінскім метрапалітэне. І што мы бачым: у кожным надпісе лацінкай ёсць памылка! Так, прыпынак «Praspekt Miru» чытаецца як «Праспэкт Міру», а «Vulica Pijanerskaja» — як «Вуліца Піянэрская». Але гэта яшчэ што! Вось «Dyjahnastycny centr» гучыць як «Дыягнастыцны цэнтр», а «Plosca Lienina» як «Плосца Леніна»! А гэта ў тым ліку і прэстыж горада! Вось так, дарэчы, правільна пісаць лацінкай згаданыя назвы прыпынкаў: «Dyjahnastyčny centr», «Praspiekt Miru», «Vulica Pijanierskaja», «Plošča Lienina».

Фото предоставил автор конкурсной работы Юрась.

Некаторыя назвы прыпынкаў у Магілёве, якія прадубліраваны лацінкай

Канечне, варта прыйсці і да адзінага ўзору напісання назваў на шыльдах. Асабіста я за варыянт, калі назва пішацца па-беларуску і дубліруецца (без памылак!) беларускай лацінкай, як гэта зроблена, напрыклад, у Мінскім метро.

А вось яшчэ адзін рэбус: па-беларуску адзін і той жа прыпынак падпісаны па-рознаму: «Праспект Шміта» і «Праспект» Шмідта». Тое самае з прыпынкам «Мост імя Шміта» і «Мост імя Шмідта».

Фото предоставил автор конкурсной работы Юрась.

Як кажуць, гэтыя шыльды рабілі незнаёмыя паміж сабой людзі. А па-беларуску ўсё ж правільна пісаць прозвішча нашага знакамітага земляка без літары «д» — Шміт. Дарэчы, пасля слова «прыпынак» яго назва павінна брацца ў двухкоссе, як зроблена тут.

Фото предоставил автор конкурсной работы Юрась.

Па-другое, назвы некаторых прыпынкаў інфармацыйна перагружаны. Згадваецца «Наступны прыпынак «Адкрытае акцыянернае таварыства «Магілёўаблаўтатранс». А ўслед за ім ідзе абсалютна дастатковая для арыентацыі ў прасторы назва «Мясакамбінат» (а не «Адкрытае акцынернае таварыства «Магілёўскі камбінат», як магло б быць).

Інфармацыйная перагружанасць

Інфармацыйная перагружанасць — таксама недахоп. Цікава, што ў сталіцы, напрыклад, адмовіліся нават ад слова «вуліца» ў назвах прыпынкаў, бо прыпынак — кропкавы аб’ект, а вось вуліца — лінейны. Такую ж карціну мы бачым у польскім Любліне. І гэта нармальна, бо на адной вуліцы можа быць некалькі прыпынкаў грамадскага транспарту.

Схема прыпынкаў тралейбуса №6 у Мінску. Фото предоставил автор конкурсной работы Юрась.
Схема прыпынкаў тралейбуса № 6 у Мінску.
Схема руху аўтобуса №19 у Любліне. Фото предоставил автор конкурсной работы Юрась.
Схема руху аўтобуса № 19 у Любліне.

У нас жа, напрыклад, прыпынак «Вуліца Чалюскінцаў» знаходзіцца на праспекце Шміта прыкладна за 250−300 м ад вуліцы, якая дала яму назву. І, наадварот, на шыльдах некаторых прыпынкаў прачытаем «Паліклініка», «Школа» — гэтага, канечне, недастаткова для арыентацыі ў горадзе.

Па-трэцяе, яшчэ адным недахопам у назвах прыпынкаў з’яўляецца дубліраванне адных і тых жа назваў: так, прыпынкі «Бульвар Непакораных» на вуліцы Астроўскага і вуліцы Габраўскай знаходзяцца на адлегласці 1,3 км. Чаму б не замяніць адну з назваў? Дарэчы, у мяне ёсць гатовы спіс назваў тралейбусных прыпынкаў, дзе для перадачы 80 назваў замест 171 выкарыстана толькі 132 словы. Вось некалькі прыкладаў.

Фото предоставил автор конкурсной работы Юрась.

Пры гэтым прапановы па перайменаванні некаторых прыпынкаў (напрыклад «ГЦ «Перекресток» у «Кінатэатр «Космас», а «ГД «Славянскі» ў «Кастрычніцкі парк») падтрымала абсалютная большасць тых, хто галасаваў ў сацыяльнай сетцы.

Фото предоставил автор конкурсной работы Юрась.

Калі падсумаваць вышэйсказанае, то прапановы па ўпарадкаванні назваў прыпыначных пунктаў можна звесці да наступных пунктаў:

• пазбягаць выкарыстання абрэвіятур;

• не выкарыстоўваць у назвах прыпынкаў слова «вуліца»;

• імкнуцца да таго, каб назва прыпынку была кароткай (1−2 словы), але дастатковай для арыентацыі ў прасторы;

• змяніць назвы, якія дубліруюцца ў межах транспартнай сістэмы горада;

• не выкарыстоўваць у якасці назваў прыпынкаў поўныя назвы прадпрыемстваў і ўстаноў.

Яшчэ адзін цікавы момант: як быць з вузлавымі прыпынкамі, якіх некалькі, напрыклад, на адным скрыжаванні? Як дамовіцца з сябрам сустрэцца, напрыклад, на прыпынку «Рэстаран «Ясень», калі гэтых прыпынкаў 4 у адным месцы? Цікавы падыход выкарыстаны тут у польскім Любліне: там да назвы кожнага прыпынку дадаецца лічба (01, 02, 03, 04).

Фото предоставил автор конкурсной работы Юрась.

Цотны лік абазначае, што транспарт з гэтага прыпынку едзе ў напрамку ад цэнтра горада, няцотны — наадварот. Вось тады б і не заблыталіся пры сустрэчы, назваўшы, прыкладам, «Плошча Леніна 02». А то тралейбус № 5, напрыклад, паслядоўна спыняецца на двух прыпынках з аднолькавай назвай «Плошча Леніна».

Нязручныя шыльды з раскладам транспарту

Каб паглядзець на прыпынку расклад транспарту на шыльдах, часам трэба ісці да слупа, задзіраць галаву і ўглядацца ў калонкі лічбаў. Чаму б не размясціць падобныя шыльды ў прыпыначных павільёнах разам з указаннем маршрутнай схемы?

Таксама праблемай лічу і адсутнасць у горадзе так званых начных ліній аўтобусаў і тралейбусаў. Працуюць жа людзі і ноччу, уначы прыбываць цягнікі. У тым жа Любліне ў раскладзе транспарту ўказаны рух не толькі, як у нас, у працоўныя і выхадныя дні, але і расклад руху згаданых «начных ліній». Апошніх толькі тры на ўвесь горад, які па колькасці насельніцтва прыкладна роўны Магілёву. Таксама нумары маршрутаў грамадскага транспарту добра было б указваць на адпаведных шыльдах з назвамі прыпынкаў.

Вось прыклад. Уверсе — шыльда з назвай прыпынку «Траецкая набярэжная» ў Магілёве (дарэчы, слова «затрабаванне» няма ў беларускай мове, правільна — па патрабаванні); унізе — шыльда з назвай прыпынку «Аўтобусны вакзал» і ўказаннем маршрутаў аўтобусаў (№ 2 — начная лінія) у Любліне.

Фото предоставил автор конкурсной работы Юрась.

Таксама добра было б, каб грамадскі транспарт нашага горада займеў уласныя колеры: звярніце ўвагу, напрыклад, на колеры грамадскага транспарту ў польскіх Варшаве і Любліне — гэта не проста прыгожа, але і адметна, стварае непаўторнае аблічча і каларыт горада.

Зверху ўніз: гарадскія аўтобусы Любліна, Варшавы і Кракава (Польшча). Фото предоставил автор конкурсной работы Юрась.
Зверху ўніз: гарадскія аўтобусы Любліна, Варшавы і Кракава (Польшча). Фото предоставил автор конкурсной работы Юрась.

Дарэчы, некалькі слоў пра кіроўцаў грамадскага транспарту: добра было б увесці дрэс-код. У той жа Польшчы мне прыемна бачыць кіроўцаў у беласнежных кашулях з гальштукамі, а вось у нас…

Вось такая ў мяне атрымалася прапанова. З аднаго боку, здаецца, не самая надзённая і глабальная (я не прашу адрамантаваць дарогі, пабудаваць аквапарк, новую паліклініку або чыгунку). З іншага — мая прапанова дазволіць нашаму гораду стаць больш зручным і ўтульным, а значыць — камфортным для пражывання і наведвання. Важна тут і тое, што рашэнне названай праблемы (найперш — замяніць шыльды з назвамі прыпынкаў) не патрабуе велізарных фінансавых затрат! Але яшчэ больш важным з’яўляецца камфорт жыхароў і гасцей нашага роднага Магілёва.

-20%
-50%
-60%
-25%
-5%
-30%
-15%
-99%
-10%
-20%