Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


На адмысловай прэсавай канфэрэнцыі гэтую ініцыятыву спадар Антончык абгрунтаваў неабходнасьцю зьмены палітычнага курсу краіны ды сваёй слабой верай у перамогу на выбарах прадстаўнікоў "пяцёркі".

Адзін зь лёзунгаў новага прэтэндэнта, пад якім ён зьбіраецца пайсьці на выбары — адмова ад інтэграцыі з Расеяй. У выпадку перамогі Сяргей Антончык паабяцаў дэнансаваць Дамову аб утварэньні "саюзнай дзяржавы", а таксама вынікі рэфэрэндумаў, праведзеных Аляксандрам Лукашэнкам.

Кіраўнік "Рабочай самадапамогі" таксама паведаміў, што спадзяецца пераважна на галасы шараговага люду: рабочых, калгасьнікаў, спэцыялістаў, якіх цяперашняя ўлада давяла да галечы.

Міхал Стэльмак, Менск
0058648