1. «Осознание, что это действия не совсем законные, появилось позже». Замов Бабарико допрашивают в суде
  2. США возобновляют санкции против «Белнефтехима» и еще 8 белорусских госпредприятий
  3. Громкие «преступления», которые якобы готовились в Беларуси из-за политики: до и после выборов 2020 года
  4. «Путин сделал предложение, от которого нельзя отказаться». Эксперты — об отношении Кремля к «заговору»
  5. С 20 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  6. В Браславе в костеле обвенчалась пара — жениху и невесте по 91 году
  7. Врач — о тревожных симптомах, которые касаются зубов мудрости
  8. «На фуфайке фамилия выбита другим цветом». Родные осужденных по политическим статьям о том, как те отбывают наказание
  9. «Подобных дел в истории суверенной Беларуси не было». В КГБ сообщили подробности по «делу о госперевороте»
  10. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво
  11. От выстрелов под Лиозно до погреба в Гомельской области. Как «покушались» на Лукашенко
  12. Рабочая неделя будет теплой, зато на выходных выпадет снег
  13. В Бресте суд решил ликвидировать «Польскую школу»
  14. «Банк умыл руки». Помните историю с изъятием ценностей из ячеек Белгазпромбанка? Спросили, вернули ли их
  15. Поставил лайк — получи срок. Как в России и Казахстане сажают за экстремизм (у нас могут повторить)
  16. «Уже не рецессия, но еще и не рост». Эксперты — о настроении бизнеса и его влиянии на экономику
  17. «Они не знают, наступит ли завтра». Белорусский фотограф показал жизнь бездомных котов без прикрас
  18. «Он не тот человек, который привык жаловаться». Девушка Эдуарда Бабарико — о его 10 месяцах в СИЗО
  19. Революция в футболе: 12 топ-клубов Европы объявили о создании Суперлиги. УЕФА обещает жесткие санкции
  20. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  21. Тест не для слабонервных. Какой герой «Игры престолов» так умер?
  22. «Все оказались в выигрыше». Эксперты — о «предотвращении переворота» в Беларуси и роли России в этом
  23. Биолог рассказал, как сделать рассаду крепкой. Нужно выполнить всего пять простых пунктов
  24. Как сейчас выглядит ТРЦ Minsk City Mall, который строится в районе вокзала
  25. Нацбанк ожидает ускорения инфляции во втором квартале
  26. Песков: Путин и Байден обсуждали информацию о готовившемся покушении на Лукашенко
  27. Сколько получает, где хранит и как тратит. Как работает Фонд соцзащиты, из которого платят пенсии
  28. Что происходит с ИП, которым хотят поднять налоги и взносы: теряют рынок, падает товарооборот
  29. Узнали, что открывается на местах, где были магазины Bigzz
  30. Почему все говорят про футбольную Суперлигу? Рассказываем о скандальном проекте


Гэтую заяву ён зрабіў сёньня ў Горадні на паседжаньні "парлямэнцкага сходу" саюзу Беларусі і Расеі.



У бюджэт "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі на 2001 год дагэтуль, фактычна, не паступіла ні капейкі ад расейскага ўраду. Больш за тое – сам бюджэт, ужо зацьверджаны ў сакавіку, у траўні істотна мяняўся расейскім урадам, які так і не пачаў ягонае выкананьне. Гэта падрыў саюзу. Пра гэта сёньня заявіў А.Лукашэнка, выступаючы на сэсіі "парлямэнцкага сходу" саюзу Беларусі і Расеі. Лукашэнка крыўдаваў, што расейскі ўрад не жадае ўзгадняць зь Беларусьсю сваю эканамічную палітыку. Лукашэнка абвінаваціў урад Расеі і ў тым, што той не стварыў умоваў для дзейнасьці выканаўчага воргану "саюзнай дзяржавы" – Сталага камітэту, які ачольвае Павал Барадзін. Лукашэнка вінаваціў урад Расеі ў тым, што ён падвысіў мыты на імпартаваныя тэлевізары, ад чаго церпяць беларускія вытворцы і праграма "Саюзны тэлевізар". Кіраўнік Беларусі таксама абвінаваціў Расею ў тым, што з Масквы так і не прыйшоў у Менск расейскі крэдыт у памеры 100 мільёнаў даляраў. А.Лукашэнка публічна адмовіўся ад гэтага крэдыту і заявіў, што наўзамен ён возьме аналягічны крэдыт зь Лівіі. А.Лукашэнка прызнаў, што дамова з Расеяй пра роўныя ўмовы для суб’ектаў гаспадараньня таксама праваленая.

Пасьля выказваньня абурэньня за аднаўленьне Расеяй мытнага кантролю тавараў, што ідуць праз Беларусь з трэціх краінаў, А.Лукашэнка заявіў:

(Лукашэнка: ) "Гэта ня проста палітычная праблема. Гэта – разбурэньне саюзу. Далей. У цяперашні час у Расейскай Фэдэрацыі распрацоўваецца праект заканадаўчага акту, накіраванага на лібэралізацыю зьнешнегандлёвай дзейнасьці. Калі ён будзе прыняты без узгадненьня з нашай краінай, я проста скажу, не баючыся перад прэзыдэнцкімі сваімі выбарамі, – канец будзе саюзу".

Аляксандар Лукашэнка даручыў урадам Расеі і Беларусі ўзгадніць тарыфныя і нетарыфныя ўмовы рэгуляваньня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці. Калі гэта не атрымаецца, беларускі ўрад пойдзе ў адстаўку нават перад прэзыдэнцкімі выбарамі. Нягледзячы на глыбокі крызыс гэтак званае "саюзнае дзяржавы", А.Лукашэнка не зьбіраецца адмаўляцца ад сваіх інтэграцыйных плянаў. Ён адзначыў, што рэфэрэндум па прыняцьці канстытуцыйнага акту "саюзнае дзяржавы" будзе падрыхтаваны неўзабаве пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, і што ў наступным годзе будуць праведзеныя выбары ў так званы саюзны парлямэнт. Праўда, да гэтага часу няма агульнай канцэпцыі ўладкаваньня "саюзнай дзяржавы", але А.Лукашэнка зьбіраецца змагацца за саюз:

(Лукашэнка: ) "Змагацца трэба, змагаца. Нам процістаяць аграмаднейшыя сілы. Спытайце свайго прэзыдэнта, аб чым папярэдзілі міністра абароны цяперашняга, былога дзяржсакратара Расеі ў Вашынгтоне. Вам працытаваць? Калі ласка. Мы даруем вам Чачэнію, мы НТВ вам даруем, мы даруем вам здушэньне свабоды слова (я не дакладна кажу, але прыкладна так), але ніколі, вам, расейцам, не даруем тэндэнцыяў інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Там – нашыя жыцьцёвыя інтарэсы. Я Пуціна пытаю, а дзе ж нашыя тады з вамі інтарэсы, калі ў іх інтарэсы большыя на нашую тэрыторыю, чым у нас тут".

Сказаў А.Лукашэнка, зьвяртаючыся да саюзных дэпутатаў.

І каб выкананьне саюзных праграмаў было больш эфэктыўным, А.Лукашэнка прапанаваў Генадзю Селязьнёву і Паўлу Бардзіну пакінуць пасьля прыняцьця канстытуцыйнага акту ўсе свае пасады і ўзначаліць ворганы саюзнай дзяржавы.



Валер Каліноўскі, Горадня
-35%
-5%
-30%
-10%
-40%
-15%
-10%
-5%
-21%
-51%
-5%
0073023