Cуд Мінскага раёна вынес прысуд падлеткам, якія абвінавачваюцца ў распаўсюдзе псіхаактыўных рэчываў. Яны атрымалі па 8 і 9 гадоў зняволення, і гэта з улікам прымянення амністыі, якая крыху скараціла тэрміны. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Хлапцоў судзілі па артыкуле аб распаўсюдзе наркотыкаў у складзе арганізаванай групы, па ч.3 арт.328. Да іх прымененая амністыя — тэрмін скарацілі на 2 гады.

На момант арышту малодшаму, Ягору С., было 15 гадоў. Ён вучыўся ў мінскім каледжы прадпрымальніцтва, куды паступіў пасля вучобы ў СШ № 101. Ён асуджаны на 10 гадоў, да яго прыменена амністыя. Рэальны тэрмін — 8 гадоў.

Вячаславу Л. і Андрэю С. — 16 і 17 гадоў. Яны вучыліся ў СШ № 67. Першаму прысудзілі таксама 10 гадоў пазбаўлення волі, рэальны тэрмін з улікам амністыі - 8 гадоў. Другому залічылі чыстасардэчнае прызнанне і далі на 1 год менш — 9 гадоў, рэальны тэрмін — 7 гадоў.

Усіх трох затрымалі 1 лістапада 2018 году, і з таго часу яны знаходзяцца ў Жодзінскай турме.

У крымінальнай справе фігуравалі 44 эпізоды аб закладках. 38 з іх — гэта марыхуана. Паводле матэрыялаў следства, максімальная закладка ў 54 грамы была зробленая ў лесе пад населеным пунктам Новая Вёска пад Мінскам. Мінімальная, на 0,09 грама марыхуаны, — у жылым доме па праспекце Газеты «Звязда». Марыхуаны ўсяго было закладзена больш за 400 грамаў. Яшчэ ў 6 закладках нібыта знаходзіўся псіхатроп «Альфа ПВП».

Бацькі падлеткаў будуць абскарджваць прысуд.

Следства не высветліла, у каго, дзе і пры якіх абставінах хлопцы атрымлівалі рэчывы: «у невызначанай асобы, у невызначаным месцы, у невызначаны час».

{banner_819}{banner_825}
-70%
-80%
-15%
-10%
-10%
-45%
-50%
-30%