Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Па-ранейшаму на Гомельшчыне найбольш забруджанымі гарадамі застаюцца Сьветлагорск і Жлобін. За мінулы год прадпрыемствы Жлобіна выкінулі ў паветра больш за 5 тыс. тонаў шкодных рэчываў. Зь іх 4,5 тыс. прыпадаюць на долю Беларускага мэталюргічнага заводу.

Свой унёсак у забруджваньне гораду робяць камбікормавы завод, мясакамбінат, лякаматыўнае дэпо й акцыянэрнае таварыства "Белфа". Хоць доля прамысловых выкідаў за апошнія 5 гадоў зьменшылася на 15%, эколягі не трыюмфуюць: такі відавочны прагрэс дасягнуты выключна дзякуючы падзеньню аб'ёмаў вытворчасьці.

Усяго ў паветра Жлобіншчыны выкідаюць бруд амаль 1000 стацыянарных крыніцаў. Толькі 200 зь іх маюць адмысловыя фільтры. Псуюць атмасфэру й 13 тыс. аўтамабіляў. Не адстае й чыгуначны транспарт, выкідаючы за год да 300 тонаў шкодных рэчываў, а прастора ўздоўж чыгункі настолькі забруджаная нафтапрадуктамі ды іншым сьмецьцем, што эколягі даўно залічылі яе да тэрыторыі экалягічнае рызыкі, і толькі невялічкі прамежак ля поймы Дняпра прызнаны чыстым.



Анеля Шчыпакоўская

Радыё Рацыя