Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У гэтыя выхадныя ў Беларусi захаваюцца моцныя маразы, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.

У блiжэйшыя днi ў асобных раёнах пройдзе невялiкi снег. У начныя гадзiны тэмпература паветра складзе ад 11 да 18 градусаў марозу, а на паўночным усходзе краiны, - да мiнус 23 градусаў. У дзённыя гадзiны тэмпературны фон будзе вагацца ад 5 да 13 градусаў марозу. Такое ж марознае надвор’е захаваецца i ў пачатку наступнага тыдня. Толькi ў сярэдзiне месяца, калi паветраныя масы з Заходняй Еўропы пачнуць паступаць у Беларусь, маразы на 3-5 градусаў аслабеюць.