Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Фраймут Дувэ выказаў заклапочанасьць сытуацыяй са свабодай слова ў Беларусі. Падрабязнасьці падае наш спэцыяльны карэспандэнт у Вене.



Падчас сёньняшняй сустрэчы прадстаўнік дзеючага старшыні АБСЭ Мірчы Джаану спадар Вота выказаўся ў падтрымку дзейнасьці КНГ АБСЭ ў Менску і старшыні гэтай групы Віка.

"Грамадзкі форум" – а так афіцыйна завецца гэтая сустрэча – быў прысьвечаны дзейнасьці беларускіх мэдыяў у кантэксьце сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў, а таксама падтрымцы незалежных СМІ.

Сустрэча адчынілася прывітальнымі словамі спадара Фраймута Дувэ і прэзыдэнта Беларускай Асацыяцыі Журналістаў спадарыні Жаны Літвіной. Адразу зазначу, што акрамя прадстаўнікоў БАЖ і некаторых незалежных мэдыяў, сярод якіх кіраўнік цэнтру прававой дапамогі СМІ прафэсар Пастухоў, галоўныя рэдактары некаторых рэгіянальных газэтаў, у Вену прыехалі прадстаўнікі Беларускага тэлебачаньня і газэты "Советская Белоруссия". Прысутнічала таксама намесьніца старшыні Дзяржкамдруку Беларусі спадарыня Ананіч. Хаця, як падкрэсьліваюць у апараце Фраймута Дувэ, гэтыя журналісты не ўваходзілі ў склад афіцыйнай журналісцкай дэлегацыі Беларусі, яны ўдзельнічалі ў дыскусіі на роўных правох. Спадарыня Ананіч, у прыватнасьці, выказалася ў тым сэнсе, што беларускія незалежныя СМІ "раскачваюць сытуацыю".

Нагадаю, што сустрэча спадара Дувэ зь беларускімі журналістамі, як плянавалася, мусіла адбыцца ў Менску, аднак, як гэта адзначаецца ў афіцыйным прэсавым рэлізе, візыт двойчы пераносіўся, прычым другі раз – з-за адмовы беларускіх уладаў даць візу памочніцы спадара Дувэ.

На прэсавай канфэрэнцыі з удзелам замежных журналістаў спадар Дувэ казаў пра адстунасьць балянсу паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі СМІ ў Беларусі. Узгадаў, у прыватнасьці, вядомае параўнаньне гэтых двух сэктараў мэдыяў з двума крыламі птушкі. Як сказаў Дувэ, гэта не зусім трапнае параўнаньне, бо калі адно крыло значна большае за другое, дык тады птушка не паляціць, або паляціць зусім у іншым кірунку – назад.

Адказваючы на пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода, ці можна чакаць падчас выбарчай кампаніі ў Беларусі паклёпу дзяржаўных СМІ на апазыцыйных кандыдатаў, спадар Дувэ адказаў так: "Я думаю, яны гэтага ня будуць рабіць, калі будзе працаваць незалежная юрыдычная сыстэма, і несправядліва пакрыўджаныя прадстаўнікі апазыцыі змогуць зьвяртацца ў суд. Але калі суд ня ёсьць незалежным, тады мы маем вельмі сур’ёзную праблему і форму ўмяшаньня ў дзейнасьць кандыдатаў".



Віталь Тарас, Вена