Алесь Дашчынскі,

У Лютэранскім скверы ў Мінску адкрылі памятны знак нямецкай слабадзе. На адкрыцці прысутнічаў амбасадар Нямеччыны Петэр Дэтмар.

Ідэя стварыць памятны знак належыць Вользе Штокман, заснавальніцы лютэранскай грамады «Выратаванне» і грамадскага аб’яднання нямецкай культуры «Масты» ў Мінску.

Памятны знак створаны пры фінансавай падтрымцы лютэранскай царквы Нямеччыны.

«Гэта памятны знак, прысвечаны гісторыі Мінска. Ён усталяваны ў Лютэранскім скверы. У гэтым раёне калісьці была нямецкая слабада. І са старых часоў тут жылі людзі нямецкай нацыянальнасці. Вуліцы мелі назвы Нямецкая, Лютэранская і Малая Лютэранская. Тут жа былі нямецкія могілкі, закрытыя ў 1978 годзе. Там знаходзілі надмагільныя помнікі на нямецкай мове. Пра гэта сёння згадвалі жыхары навакольных дамоў, якія падыходзілі да памятнага знака», — сказала карэспандэнту «Свабоды» Вольга Штокман.

Фота: svaboda.org
Фота: svaboda.org

На пачатку ХХ стагоддзя ў Мінску жылі больш за 2 тысячы немцаў.

«І ў мяне з’явілася ідэя згадаць гэтую гісторыю Мінска. Гэта быў талерантны горад, дзе жылі людзі розных нацыянальнасцей, сярод якіх і немцы. Гістарычная памяць павінна жыць. Без мінулага няма будучыні. Гэта трэба для сённяшняга і будучага пакаленняў», — кажа Вольга Штокман.

Вольга Штокман плануе ўсталяваць інфармацыйныя стэнды каля памятнага знака. Падчас адкрыцця таксама выказвалася ідэя зрабіць тут лютэранскую каплічку.

{banner_819}{banner_825}
-35%
-20%
-50%
-30%
-20%
-10%
-10%
-50%