Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У нядзелю месцамi - да мiнус 28

Апошнi ў сезоне паўночнаатлантычны цыклон, якi завiтае да нас у пятнiцу, прынясе на тэрыторыю Беларусi моцныя снегапады, месцамi з завiрухамi. Адразу ўслед за гэтым цыклонам у нашу краiну прыйдзе даволi халоднае паветра з боку поўначы Еўропы.

Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, 3 лютага на большай частцы краiны тэмпература паветра на працягу сутак будзе трымацца ў межах ад мiнус 5 да плюс 1 градуса. А вось у паўночных раёнах Беларусi ў гэты дзень чакаецца панiжэнне тэмпературнага фону да 6-11 градусаў марозу.

Сапраўды рэзкае панiжэнне тэмпературы паветра прагназуецца сiноптыкамi менавiта 4 лютага. У суботу пройдзе кароткачасовы снег, а тэмпература паветра на большай частцы краiны будзе трымацца ў межах 11-16 градусаў марозу, у Вiцебскай, на поўначы Мiнскай i Магiлёўскай абласцях - да мiнус 21 градуса, i толькi на поўднi Беларусi - прыкладна 5-10 градусаў марозу.

Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у нядзелю арктычныя маразы яшчэ ўзмацняцца, калi ўначы чакаецца 16-22 градусы марозу, месцамi пры праясненнях - да мiнус 25-28 градусаў, удзень - у большасцi раёнаў - мiнус 14-20 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ
0058648