Паводле слоў галоўнага сiноптыка Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольгi Фядотавай, уноч на нядзелю — ад 4 да 10 градусаў нiжэй за нуль, па паўночным захадзе рэспублiкi чакаецца да мiнус 15 градусаў.

29 студзеня месцамi пройдзе невялiкi снег. Тэмпературны фон iстотна не зменiцца. У панядзелак снег чакаецца ў большасцi раёнаў рэспублiкi, месцамi мяцелiца. У начныя гадзiны тэмпература паветра складзе ад 4 да 10 градусаў марозу. Днём яна будзе вагацца ад мiнус 5 да плюс 1 градуса. Да сярэдзiны наступнага тыдня зноў ненадоўга пахаладае. 1 лютага ў начныя гадзiны чакаецца ад 7 да 12 градусаў марозу, на паўночным усходзе да мiнус 18 градусаў. Дзённая тэмпература будзе вагацца ад мінус 2 градусаў на паўднёвым захадзе да мiнус 11 градусаў на паўночным усходзе.

Таццяна ЛОБАС
-25%
-15%
-16%
-50%
-10%
-20%
-7%
-52%
-25%
-50%
0072330