1. Мингорсуд оставил в силе приговор Катерине Борисевич по делу о «ноль промилле» — 19 мая она должна выйти на свободу
  2. В Совбезе говорят о десятках военных учений у границ Беларуси. Разбираемся, в чем дело
  3. В Минске появится еще одна служба каршеринга. И вот кто это будет
  4. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  5. «Вы не понимаете, что у вас свобода». Семеро немцев хотят перебраться в Беларусь: тут нет локдауна
  6. Как сейчас выглядит ТРЦ Minsk City Mall, который строится в районе вокзала
  7. Суд над участниками канала «Армия с народом» и волонтером Тихановской: одного из обвиняемых удалили с процесса
  8. «После первой операции Максим все время плакал». История Татьяны и ее сына, которому удлиняют ноги
  9. С 20 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  10. Вот что Apple показала на своей первой презентации года
  11. В Браславе в костеле обвенчалась пара — жениху и невесте по 91 году
  12. СМИ сообщают о выходе нескольких клубов из Суперлиги
  13. От жены водителя Чижа до авторитета. Среди кредиторов «Трайпла» нашлись интересные персоны
  14. «Глубоко разочарован ее действиями». Глава федерации баскетбола прошелся по Снытиной
  15. Водители никак не хотели уступить друг другу и устроили две аварии. Видео дорожного конфликта
  16. «Гиря для важных государственных компаний». США возобновили санкции — каким будет эффект
  17. Магазины «Домашний» приказали долго жить
  18. Водитель автобуса передал пассажирам по громкой связи «привет от политзаключенных». Итог: 15 суток
  19. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  20. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля
  21. Сколько получает, где хранит и как тратит. Как работает Фонд соцзащиты, из которого платят пенсии
  22. Макей: Мы хотели бы иметь ясность, в каком статусе госпожа назначенный посол намерена работать в Беларуси
  23. Перестал выходить на связь бывший следователь СК Евгений Юшкевич. Он в СИЗО КГБ
  24. Названы имена 14 бойцов, освобождавших Беларусь. Проверьте, нет ли среди них ваших родственников
  25. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  26. США возобновляют санкции против «Белнефтехима» и еще 8 белорусских госпредприятий
  27. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты
  28. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво
  29. «Это касается каждого». Врач — о симптомах и профилактике остеохондроза
  30. Врач-инфекционист рассказал, чем отличается третья волна коронавируса и когда ждать пик заболеваемости


«Касса» — так па-руску зваўся ў савецкiя часы раён вулiцы Уручскай у Мінску. Ён мала чым адрознiваўся ад ваенных гарадкоў: быў абкружаны плотам, паўсюль сноўдалi вайскоўцы. Але не было КПП. Зміцер Навумаў распавядае, хто тут жыў і адкуль у мікрараёна такая назва.

Фото: из архива Дмитрия Наумова, для конкурса "Район на район"
Палiклiнiка № 8 злева. Здымак Мiкалая Кандрацьева. 1974 год.

Истории на конкурс «Район на район» принимаются до 9 часов утра 22 апреля 2019 года. Вы еще можете успеть прислать свою и выиграть 300 рублей. Подробные правила читайте здесь.

Раён, які ўзнік як паселішча ад вайсковай часткі

Раён называўся «Касса», таму што замест КПП тут былi зладжаныя просценькiя брамкi-касы шырынёй да метра. Жылi тут пераважна вольнанаёмныя.

Узнiкла паселiшча дзякуючы вайсковай частцы № 36842, якая на мяжы 1950−1960-х гадоў наляпiла для сваiх працаўнiкоў-будаўнiкоў на рагу Маскоўскай шашы ды новаўтворанай вулiцы шэраг аднапавярховых драўляных баракаў.

Фото: из архива Дмитрия Наумова, для конкурса "Район на район"
Выгляд з Маскоўскай шашы на дом № 1. Можна пабачыць плот з характэрнай «брамкай-касай». Здымак Сяргея Болiнава, 1978 год

Некаторыя шчаслiўцы збудавалi ўласнае жыллё у раёне сёняшняга каледжа прадпрымальнiцтва. Побач з прыватнымi домаўладаннямi паўсталi прамысловыя пабудовы вайсковай часткi.

Мае бацькi пераехалi ў гэты куток у 1968 годзе, пакiнуўшы драўляны дамок на вулiцы Вялiкаморскай. Бацька ўжо шмат гадоў працаваў у вайсковай частцы № 36842, а дарога займала зашмат часу. Да таго ж, даехаць да Уручскай вулiцы можна было толькi прыгарадным аўтобусам. № 69 накіроўваўся да Калодзiшчаў, № 86 — да Гарадзiшча, а № 66 — да Сухарукiх, але гэтага транспарта рашуча не хапала. Часам на дапамогу прыходзiў аўтапарк вайсковай часткi, машыны якога мелi на бартах побач з лiчбамi нумара лiтары «СК». Мясцовыя жыхары расшыфроўвалi гэтае спалучэнне як «самый красивый».

Фото: из архива Дмитрия Наумова, для конкурса "Район на район"
Аэрафотаздымак раёна са збораў Геалагiчнай службы ЗША (www.usgs.gov). 1963 год. Дабудоўваецца дом па адрасе Уручская, 1

Да таго часу «гарадок» прырос нейкай iнфраструктурай. У 1963−1964 гадах былi ўзведзеныя два пяцiпавярховыя цагляныя дамы з боку Маскоўскай шашы (сучасныя дамы № 1 і № 3).

Кіёск «Саюздруку» і дваравы футбол

На некаторы час дом № 3 стаў цэнтрам сусвету. Насупраць будынка паўстаў кiёск «Саюздруку», у любы час каля яго збiралася чарга. Кожную нядзелю сюды наведваўся i я. «Вячорка» куплялася з-за крыжаванкi, а «Физкультурник Белоруссии» — з-за футболу, якiм я цiкавiўся i займаўся. Менавiта футбольныя навыкi сур’ёзна дапамагалi ва ўручскiм агалцелым дзяцiнстве. Гэта быў час Гурыновiчаў ды Курненiных (вядомыя беларускія савецкія футбалісты. — Заўв. TUT.BY). Добрыя дваровыя футбалiсты былі жаданымi гасцямi ў любой кампанii.

Фото: из архива Дмитрия Наумова, для конкурса "Район на район"
Дата з цэглы на доме № 3. Зараз схаваная за тынкоўкай, 2015 год

Гэта раён, дзе было важна, з якога ты дома. Дзе па вулiцы паўсюдна валялiся гiльзы, а часам наўпрост цэлыя патроны. Дзе прылеглыя лясы кiшэлi вучэбнымi мiнамi. Але ў той жа час прыналежнасць да «Кассы» можна было адчуць ужо ў першым класе школы № 84, што знаходзiлася ў сапраўдным суседнiм ваенным гарадку. Вучнi з «Кассы» карысталiся павагай сярод аднагодкаў. За няйменнем школы на Уручскай, прыходзiлася «тупаць» да суседзяў амаль гадзiну. Але, калi збiралася чарада хлопцаў, гэтая дарога магла быць проста бясконцай.

Крыху пазней футбольныя баталii з вулiчных пляцовак пераехалi на вайсковы стадыён будаўнiчага батальёна. Там салдаты розных нацыянальнасцяў, часцяком басанож, ганялi з намi мяч. Цяпер на месцы стадыёна знаходзяцца павiльёны будаўнiчага рынку, а некаторыя з перабудаваных казармаў будбата, наогул, сталi гэтымi павiльёнамi. Самая ж выдатная цагляная казарма канца 1980-х гадоў цяпер дала прытулак каледжу прадпрымальнiцтва.

Фото: из архива Дмитрия Наумова, для конкурса "Район на район"
Перабудаваная былая вайсковая казарма. Цяпер будынак належыць Мiнскаму каледжу прадпрымальнiцтва, 2017 год

Аўтаматы з газіроўкай у прадуктовай краме

У доме № 3 месцiлася прадуктовая крама, адзiная на раён. Кожны дзень ланцужкi жыхароў з малочнымi бiдончыкамi рухалiся ў розных напрамках па вулiцы. Вiна-гарэлачны аддзел меў асобны ўваход. А памiж двума ўваходамi ў 1980-х паўсталi аўтаматы з газвадой.

Неяк познiм летнiм вечарам мы з сябрам знайшлi ля столiка для гульнi ў дамiно манету — 20 капеек. Гэта было ажно шэсць стаканаў салодкай вады ды яшчэ два стаканы мiнеральнай. Але размяняць манету не пашчасцiла: крама была ўжо зачынена, а мiнакi ўсе як адзiн не мелi дробязi. Хлапечая ўзрушанасць не дазволiла дачакацца ранiцы: у «акенца» аўтамата замест «траяка» паляцела такога ж памеру «дваццатка». Тая газiроўка была самай смачнай у жыццi.

Фото: из архива Дмитрия Наумова, для конкурса "Район на район"
Былыя ўваходныя дзверы прадуктовай крамы (злева) i вiна-гарэлачнага аддзела, 2019 год

Службовы інтэрнат, сталоўка і першы «хмарачос»

У 1968 годзе на Уручскай быў пабудаваны службовы iнтэрнат (зараз дом № 9). З гэтага часу цэнтр раёна перасунуўся сюды. Сюды людзi прыходзiлi на выбары. Тут можна было ў падвальным памяшканнi пацягаць жалеза цi пагуляць у настольны тэнiс. Тут знаходзiлi прытулак установы, калi iх асноўныя памяшканнi зачынялiся на рамонт.

Фото: из архива Дмитрия Наумова, для конкурса "Район на район"
Аэрафотаздымак раёна са збораў Геалагiчнай службы ЗША (www.usgs.gov), 1968 год. Пабудаваныя дамы № 1, 3. Будуюцца дамы № 5, 9

Побач з iнтэрнатам быў збудаваны двухпавярховы будынак сталоўкi з кулiнарыяй. Менавiта ў гэтай кулiнарыi ўпершыню на Уручскай вулiцы з’явiлася малако ў трохвугольных пакетах, але гэта быў страшэнны дэфiцыт (сучасны адрас — Уручская, 11а). Таксама недалёка ад iнтэрнату штогод паўставала навагодняя елка. На жаль, сёння на яе месцы звычайная сметнiца.

Цягам 1969 года адзiн за адным былi збудаваныя цагляны пяцiпавярховiк (дом № 11) i першы «хмарачос» (дом № 5). У дзевяціпавярховым доме знаходзiўся першы ўручскi лiфт.

Фото: из архива Дмитрия Наумова, для конкурса "Район на район"
На далёкiм плане дом № 5. Здымак суполкi «Минский автомобильный завод». Пачатак 1970-х гадоў

Каля дома № 11 заўсёдна паркаваўся «жук» 1938 года. Гаспадаром яго быў нейкi паважаны чалавек у капелюшы ды з шалiкам. Тую машыну дзеці проста звалі «Бэнцам». Аўто страцiла рухомасць недзе ў 1981 годзе, але яшчэ працяглы час стаяла каля другога пад’езду будынка.

Да 1974 года былi збудаваныя цагляныя дамы № 13 i № 15. А на год раней, у 1973, вырасла першая ўручская панэлька — дом № 17.

Парады, бамбасховішча і небяспечныя гульні

Памiж дамамi № 15 i № 17 залегла магутнае бамбасховiшча. Яго лабiрынты пабачылi неймаверную колькасць рагатак ды «шпунцiкаў» да iх. Вельмi небяспечная для вачэй забава была надзвычай папулярнай. Хлапцоў не спынялi нават шматлiкiя прыклады ў школе, дзе можна было лёгка знайсцi вучняў з «бяльмом». Але, дзякуй Богу, на вулiцы Уручскай «справа з рагаткамi» скончылася добра.

Па дарозе каля дамоў № 17 ды № 15 з вайсковай часткi i далей да Маскоўскай шашы лiстападаўскiмi начамi выязджалi танкi. Iх чакалi ў горадзе на парадзе, а ўдзень дарослыя i дзецi сустракалi тэхнiку з парада.

Фото: из архива Дмитрия Наумова, для конкурса "Район на район"
Баявыя машыны на Уручскай вулiцы, 2013 год

На вялiкiм полi насупраць забудовы вулiцы жыхары часам збiралi калгасную бульбу цi гарох, жнiвеньскiмi днямi па тым полi гойсалi камбайны. Узiмку на палявых горках лыжнiкi цалавалiся з саначнiкамi. У маладым ельнiку, што праводзiў мяжу памiж полем i Маскоўскай шашой, напрыканцы рабочага дня заўсёды можна было пачуць звон бутэлек.

У лесе, што межаваў з вулiцай, было багата сунiц ды чарнiц, баравiкоў ды абабкаў. У шматлiкiх лясных савецкiх вайсковых бункерах падлеткi з характарам хавалiся ад сямейных праблем. Часам па некалькi начэй запар не вярталiся дадому.
Па былому полю зараз пралягла вулiца Астрашыцкая, а па лясных бункерах экскурсаводы водзяць турыстаў.

Як у раён прыйшлі паліклініка і дзіцячы садок

Колькасць жыхароў на вулiцы павольна павялiчвалася, але не было нi палiклiнiкi, нi дзiцячага садка, нi забаўляльных устаноў, нi школы. Школа так i засталася недасяжнай марай. А вось палiклiнiка была адчынена ў 1974 годзе. Пад яе прыстасавалi адзiн з баракаў.

Гэта, мабыць, быў цi не самы культавы будынак вулiцы. Памятаю, як дашкалёнкам сядзеў перад кабiнетам зубнога ўрача у левай частцы паліклінікі. На сцяне насупраць калоў вока плакат «Религия — опиум для народа». Што такое «народ», я здагадваўся. I тут нечакана адчыняюцца дзверы, з якiх выбягае крыху старэйшы за мяне хлопчык з ротам, поўным крывавай ваты. Па шчоках яго вадаспадам нясуцца шалёныя дзiцячыя слёзы, мяшаючыся вакол рота з крывёю. Гэтыя тры словы — «религия, опиум, народ» — пужаюць мяне і сёння.

У 1989 годзе 8-я палiклiнiка займела новы тыповы будынак па вулiцы Нiкiфарава. Але сумаваць старому аднапавярховiку не прыйшлося. У iм яшчэ амаль два дзесяцiгоддзi жылi людзi. Зараз на яго месцы звычайная пустка.

У тым жа 1974 годзе быў пабудаваны першы корпус дзiцячага садка (цяпер мае адрас Уручская, 4а).

Фото: из архива Дмитрия Наумова, для конкурса "Район на район"
Будынак палiклiнiкi, адразу за якiм будуецца першы корпус дзiцячага садка. Здымак Мiкалая Кандрацьева, 1974 год

Выхавацелi часцяком пасля дзённага сну вывозiлi дашкалят фiрмовым ЛАЗам на цудоўную лясную палянку насупраць Усходнiх могiлак. Гэта працягвалася да той пары, пакуль дзяўчынка Галя не прынесла ў дзiцячую кампанію чалавечую, як я зразумеў пазней, костку. Больш мы з садка не выязджалi.

У 1982 годзе быў пабудаваны другi корпус дашкольнай установы. Калі мы сталі падлеткамі, пляцоўкi перад ім сталi выдатным месцам для прагляду забароненых стужак на першых вiдэамагнiтафонах.

Значнай падзеяй для жыхароў стала пабудова ў 1978 годзе дома № 7. У iм былi адчынены цырульня, хiмчыстка, першыя аптэка i крама прамтавараў. Амаль усе цацкi набывался ў гэтай краме, але пра кожную новую цацку хутка даведвалiся ўсе сябры. Памятаю, як на пачатку 1980-х зусiм маленькаму хлопчыку бацькi набылi рухомы месяцаход. За хлопцам з незвычайнай цацкай хадзiлi нават значна старэйшыя дзецюкi. Хадзiлi да таго моманту, пакуль цацка раптоўна не спынiлася, назаўсёды.

Уручская, дзе засталося дзяцінства

Мультыплiкацыйнай стужкай «Таро — сын дракона» на вулiцы Уручскай адчынiўся кiнатэатр. Ён знаходзiўся ў чарговым новабудзе, клубе «Будаўнiк». Гэта адбылося ў 1983 годзе. Незвычайны для ўручскай архiтэктуры таго часу будынак з вялiкай залай iснуе i зараз (Уручская, 19), але выконвае зусiм iншыя функцыi.

Фото: из архива Дмитрия Наумова, для конкурса "Район на район"
Былы клуб «Будаўнiк», 2019 год

У 1984 годзе тут пабудавалі панэльны дзевяцiпавярховы будынак (сучасны дом № 5а) — у прыбудове да яго адчынілі краму садавiны і гароднiны. Так чэргi за зялёнымi бананамi прыйшлi на нашу вулiцу. А яшчэ ў гэтым доме жыла настаўнiца нашага трэцяга класу па прозвiшчу Бондар. Яе малыя сыны мелi звычку вадзiць сяброў на дах дома. Не аднойчы прыходзiлася сядзець, звесiўшы ногi, на самым версе будынка. Найбольш няўрымслiвыя нават прапаноўвалi паганяць на даху мяч. Магчыма, такiя выпадкi былi, але, на шчасце, нiхто не забiўся.

Забойствы, тэрмiны зняволення, армейскiя буднi прыйшлi пазней. I першай ластаўкай быў трагiчны выпадак у 1991 годзе на ваеннай чыгунцы з Сашам па мянушцы «Гвоздик». Гэта здарылася падчас яго службы ў армii. Голас Сашынай матулi дагэтуль стаiць у маiх вушах. З тым матчыным крыкам i скончылася маё дзяцiнства. А засталося яно на вулiцы Уручскай.

Фото: из архива Дмитрия Наумова, для конкурса "Район на район"
Малюнак на мурах дзiцячага садка, 2015 год
-40%
-20%
-24%
-20%
-5%
-20%
-35%
0073079