168 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  2. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  3. Старинные усадьбы и парки, храмы и марсианские пейзажи. Маршрут на длинные выходные
  4. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  5. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  6. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  7. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  8. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  9. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  10. Нацбанк не аттестовал двух топ-менеджеров Альфа-Банка, в том числе председателя правления. Что говорят в банке
  11. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  12. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  13. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  14. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  15. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  16. Биолог рассказал, что можно посадить в длинные выходные и с какими культурами надо повременить
  17. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  18. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  19. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  20. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  21. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  22. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  23. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  24. Гинеколог объясняет, почему может пропасть менструация и какие симптомы должны особенно насторожить
  25. Белоруса посадили на 30 суток, а он все равно гуляет по Минску и даже путешествует. Все благодаря идее жены и ее подруги
  26. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  27. «Среди покупателей есть и обычные пенсионеры». В Минске переоткрылась ремесленная пекарня Lёn
  28. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  29. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  30. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко


Намесьнік міністра фінансаў Беларусі Мікалай Румас заявіў, што ўжо ў ліпені ў Беларусь з Масквы можа паступіць першы транш крэдыту ў суме 30 мільёнаў даляраў.

Істотная акалічнасьць: крэдыт выдаткоўваецца расейскім урадам у межах пагадненьня аб адзінай грашовай адзінцы гэтак званай "саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі".

Але перш чым Менск атрымае першыя трыццаць мільёнаў, трэба выплаціць расейцам запазыкі у колькасьці дваццаці сямі мільёнаў даляраў за экспартныя крэдыты. Атрымліваецца, што, так бы мовіць, "чыстая выгода" – тры мільёны.

Аднак гэтыя тры мільёны даляраў пойдуць менавіта на рэалізацыю праекту абяднаньня грашовых сыстэмаў.

Пра тое, што можа быць канчатковым вынікам такога аб’яднаньня, гаворыць эканаміст Анатоль Станкевіч:

(Станкевіч: ) "Беларусь стала бы ў гэтым сэнсе 90-м рэгіёнам Расейскай Фэдэрацыі. Чаму? Таму што трэба было б прасіць Цэнтральны банк Расеі, каб тая дала б гэтыя рублі, бо друкаваць магла б толькі Расея. Гэта азначае, што ўсе падаткі, усе бюджэты, кансалідаваныя, рэгіянальныя і дзяржаўныя, вяліся б толькі праз Расею.

Гэта азначае, што Лукашэнка ці яго ўрад стацілі б магчымасьць весьці папулісцкую фінансавую палітыку. Ну, было б прыкладна такое ж самае, як у расейскіх рэгіёнах, калі яны стаяць перад Пуціным, расьпінаюцца ў любові да Крамля і просяць грошы. Вось чаго ня хоча рабіць Лукашэнка, чаму ён гаворыць пра два банкаўскія цэнтры. Адзін – у Менску, другі – ў Маскве. І самым большым ворагам гэтай сыстэмы, якую хоча ўвесьці Крэмаль, зьяўляецца Лукашэнка, таму што гэта канец яго папулізму фінансаваму".

Са словаў Анатоля Станкевіча можна зрабіць выснову, што ці з Лукашэнкам, альбо без Лукаішэнкі – але Масква выразна зацікаўленая ў атрыманьні па магчымасьці поўнага фінансавага кантролю над Беларусьсю. Інакш бы не выдаткоўвала гэтыя – ды й ня толькі гэтыя – сто мільёнаў. Ці будзе пры гэтым Лукашэнка на пасадзе прэзыдэнта, – гэта пры такім варыянце, зыходзячы зь інтарэсаў незалежнасьці Беларусі, ужо мала істотна.

Выглядае, што цяперашні крэдыт варта разглядаць ня столькі як падтрымку пэрсанальна Лукашэнкі, колькі як спосаб рэалізацыі доўгатарэміновых расейскіх інтарэсаў.

І яшчэ адна навіна з фінансавай сфэры.

Днямі расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін выказаўся адносна гэтак званых ускосных падаткаў у сувязі з тым, што ў Расеі з першага лютага дзейнічае новы падатковы кодакс. Пуцін – праўда ў вельмі лёгкай форме, скрытыкаваў пазыцыю Менску, які цягне з падпісаньнем Дамовы аб падатку на дадатковую вартасьць.

Маскоўская прэса , якая ацэньвае сытуацыю, натуральна, з расейскіх інтарэсаў, адзначае, што у выніку ўвядзеньне мяжы і мытных дэклярацыяў паміж Беларусьсю і Расеяй – Беларусь атрымала б больш за адзін мільярд даляраў падатковых даходаў толькі ад выплаты так званых ускосных падаткаў. Мільярд, які сёньня ідзе ў казну Расеі.

Пуцін выказаўся за тое, каб "самы блізкі саюзьнік" не апынуўся ў найгоршым стане, але каб і "пэўныя прынцыпы" – гэта значыць, фінансавыя выгоды Расеі – былі захаваныя.



Сяргей Навумчык, Прага
-10%
-14%
-10%
-25%
-20%
-12%
-11%
-58%