опубликовано: 
обновлено: 

Вядомага грамадскага актывіста Барыса Хамайду затрымалі 25 сакавіка каля «сіняга дома» ў Віцебску. Ён трымаў у руках сцяг горада і самаробны плакат з цытатай рускага пісьменніка Івана Буніна: «Город (Витебск) древний и нерусский». Гэткім чынам Барыс Хамайда павіншаваў гараджан з Днём Волі, паведамляе «Віцебская вясна».

Затрымлівалі Хамайду людзі ў цывільным, якія сказалі, што яны міліцыянеры. Апазіцыянер прастаяў з плакатам каля 10 хвілін — супрацоўнікі ў цывільным у гэты час чакалі, пакуль прыедзе міліцэйская машына.

Барыса Хамайду адвезлі ў Чыгуначны РАУС Віцебска. Там на яго склалі пратакол за за парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў. Пасля гэтага адпусцілі.

Гэта ўжо другое затрыманне Барыса Хамайды з пачатку года. Да гэтага яго затрымалі напярэдадні Дня Канстытуцыі. Тады на яго склалі адміністрацыйны пратакол за аналагічнае парушэнне.

{banner_819}{banner_825}
-20%
-10%
-21%
-20%
-30%
-35%
-30%
-15%