Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


12-ы прэзыдэнт - туркмэнбашы Сапармурат Ніязаў - не прыедзе з прычыны хваробы. Усяго на гэтую сустрэчу зьбяруцца каля тысячы чыноўнікаў.

Чарговая спроба рэанімаваць Садружнасьць зноў будзе зробленая ў Менску на так званым "першым саміце СНД новага тысячагодзьдзя". Кіраўнікі дзяржаваў разгледзяць дзесяць пытаньняў. Аглядальнікі мяркуюць, што асноўнай тэмай будзе сытуацыя са стварэньнем зоны свабоднага гандлю. Вядома, што па гэтай асноўнай праблеме існуюць розныя падыходы. Украіна актыўна выступае за стварэньне такой зоны, а Туркмэністан ад яе адмаўляецца. Не ўхвалілі гэтых паганеньняў Расея й Грузія. Існуюць супярэчнасьці й па іншых пытаньнях, што можа выявіцца ў часе працы саміту кіраўнікоў урадаў і краінаў СНД. Апошнім часам сустрэчы кіраўнікоў краінаў праходзяць за зачыненымі дзьвярыма, а потым у пашыраным фармаце.

У прэзыдэнцкай прэсавай службе нам не далі дакладнай інфармацыі пра магчымыя сустрэчы кіраўніка Беларусі ў часе працы менскага саміту, але вядома, што іх будзе ня больш за тры. Паводле інфармацыі Рацыі, на 31 траўня прызначаная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным, у часе якой плянуецца абмеркаваць саюзныя пытаньні. Менавіта з гэтай нагоды ў Менск прыедзе й дзяржаўны сакратар Саюзу Павел Барадзін.

Па зьвестках Міністэрства замежных справаў, удзельнікаў дэлегацыяў разьмесьцяць у пяцёх найлепшых гатэлях Менску, а кіраўнікоў краінаў СНД паселяць ва ўрадавых рэзыдэнцыях "Заслаўе", "Дразды", а таксама ў Менску - па вуліцы Фрунзэ й Бранявым завулку. Афіцыйныя дэлегацыі будуць суправаджаць каля 50-ці аўтамабіляў ДАІ. У аэрапорт "Менск" прылятуць 20 самалётаў з дэлегацыямі, а іх удзельнікі змогуць карыстацца 150-цю адзінкамі аўтатранспарту. Словам, Упраўленьне справамі прэзыдэнта, у распараджэньні якога знаходзіцца вялікая частка згаданых аб'ектаў, можа добра зарабіць на саміце СНД.



Аляксандар Дашчынскі

Радыё Рацыя