Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Пераможцаў конкурсу чакаюць адмысловыя ўзнагароды, а паводле іхных сцэнароў будуць зьнятыя відэаролікі, якія пакажуць па рэгіянальнай тэлевізіі. Першы ж нацыянальны тэлеканал для маладых рэклямнікаў недаступны.

Удзельнічаць у конкурсе сацыяльнай рэклямы могуць маладыя людзі ва ўзросьце ад 16 да 30 гадоў - студэнты, навучэнцы, творчая моладзь. Канкурсанты павінны да 22 чэрвеня даслаць журы свой сцэнар відэароліка, які мусіць доўжыцца ня больш за 30 сэкундаў. Зрэшты, больш падрабязна пра ўмовы конкурсу можна будзе даведацца на прэзэнтацыях, якія "Next stop - new life" зладзіць ва ўсіх вобласьцях Беларусі. Таксама на гэтых прэзэнтацыях маладыя людзі змогуць навучыцца асноўным прынцыпам вытворчасьці рэклямы й напісаньня сцэнароў.

Праект фінансуецца ў межах праграмы партнэрства Альянсу "Каўнтэрпарт" на сродкі Агенцыі міжнароднага разьвіцьця ЗША. Мэта конкурсу - даць маладым людзям магчымасьць адкрыта заявіць аб сваіх сацыяльных праблемах, прыцягнуць да іх увагу грамадзкасьці, знайсьці шляхі вырашэньня. Паводле 6-ці найлепшых сцэнароў будуць зьнятыя відэаролікі, якія пакажуць па рэгіянальнай камэрцыйнай тэлевізіі. Адпаведную дамову "Next stop - new life" заключыла зь сеткай ТВС, якая аб'ядноўвае 16 прыватных беларускіх тэлекампаніяў.

Што ж да дзяржаўнай тэлевізіі, то пракруціць там ролікі шанцаў няма. Кіраўніца аб'яднаньня "Next stop - new life" Сьвятлана Каралёва кажа, што раней яны намагаліся супрацоўнічаць з БТ, але заўсёды ў апошні момант атрымлівалі адмову.

С.К.: - Мотивация была, что у них очень мало времени для какой-то нашей программы. Или мы сначала оговаривали условия, а потом они говорили, что в этот период слишком заняты, и мы получали отказ. Косвенный отказ.

Магчыма, што недавер да няўрадавага моладзевага аб'яднаньня зьвязаны з тымі задачамі, якія ставяць перад сабой арганізатары конкурсу. Конкурс абвешчаны напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, у якіх маладыя людзі так ці інакш мусяць удзельнічаць. На гэтых выбарах яны павінны выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю, незалежна ад таго, каму яны аддадуць свой голас. Галоўнае - не застацца ўбаку ад важных палітычных падзеяў. І менавіта гэтую неабыякавасьць арганізатары конкурсы сацыяльнай рэклямы хочуць абудзіць у моладзі.

Сьвятлана Каралёва: - Это информационная компания. Мы говорим: ты - гражданин Беларуси, ты меняешь свою социальную жизнь через участие в выборах. Социальная жизнь связана с политической жизнью, и если ты считаешь, что у тебя есть какие-то проблемы в социальной жизни, то это очень близко связано с политической проблемой. И мы говорим, что изменение твоей социальной жизни связано с твоим политическим участием. Совершенно не наша задача говорить за кого, - наша задача, в том, чтобы молодой человек был активным. И это его право. Но все-таки мы намекаем, что это очень близко к изменению его жизни. В лучшую или худшую сторону - это уж история покажет.

Як абяцаюць арганізатары, 6-х пераможцаў конкурсу ўганаруюць ня толькі паказам іхнай рэклямы па тэлевізіі. Найлепшыя сцэнарысты таксама атрымаюць магчымасьць патрапіць на канцэрт свайго любімага беларускага рок-гурту. Апроч таго, 30 найбольш удалых сцэнароў выйдуць асобнай кніжкай, а іх аўтараў узнагародзяць суцяшальнымі прызамі.



Юлія Шарова

Радыё Рацыя