Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Палічыўшы дзеяньні адміністрацыі Інстытуту кіраваньня і прадпрымальніцтва незаконнымі, Вадзім Макееў накіраваў скаргу ў суд. Ён запатрабаваў аднавіць яго ў інстытуце.

22 траўня на першай сэсіі судовага паседжаньня суд разгледзеў матэрыялы справы і параіў інстытуту пайсьці на замірэньне ды адмяніць загад аб адлічэньні Вадзіма Макеева.

Прадстаўнікі інстытуту ў судовай залі пайсьці на гэта не згадзіліся. Як вынік, суд пастанавіў працягнуць слуханьні ды выклікаць наступным разам прадстаўнікоў адміністрацыі ды выкладчыкаў як сьведак.

Але мінулай суботай Вадзіму патэлефанавала намесьніца дырэктара пінскай філіі інстытуту спадарыня Селіванава. Яна паведаміла, што адміністрацыя вырашыла яго аднавіць, Вадзім можа зноў наведваць заняткі.

Сёньня юрысконсульт Інстытуту кіраваньня і прадпрымальніцтва Вадзім Дрыганаў пацьвердзіў нашаму радыё, што рэктар Валеры Кожар аднавіў Макеева. Сёньня копія адпаведнага загаду будзе накіраваная ў Пінск. Гаворыць студэнт Вадзім Макееў:

(Макееў: ) "Хачу падзякаваць усім, хто мае дачыненьне да гэтай справы, тым, хто аказваў інфармацыйную і практычную дапамогу — гэта Пінскі БГК, Радыё Свабода, цэнтар "Вясна".



Аляксей Дзікавіцкі, Пінск