Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Валянцiна Скрабец, у чацвер-пятнiцу на тэрыторыi нашай краiны значна павысiцца атмасферны цiск, а невялiкiя ападкi будуць назiрацца толькi ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях. Значна пахаладае. Да 6 студзеня тэмпература паветра знiзiцца ўдзень да мiнус 3-8 градусаў, уначы — да 4-10 градусаў марозу, а па паўночным усходзе — да мiнус 12-14 градусаў.

На выхадныя ападкаў зусiм не будзе. Тэмпература паветра ўначы на Каляды стане 6-11 градусаў марозу, а месцамi нават да мiнус 16-18 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ
,