Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Валянцiна Скрабец, у пераднавагоднiя днi значна актывiзавалася дзеянне паўднёвых цыклонаў, якiя прыносяць на тэрыторыю Беларусi цёплае i вiльготнае паветра з Мiжземнамор’я.

Такiм чынам, у апошнi дзень старога года будзе пахмурна, з ападкамi i парывiстым ветрам. Ападкi галоўным чынам будуць у выглядзе дажджу. Тэмпература паветра ўдзень 31 снежня — ад 0 да 4 градусаў цяпла. Аднак ужо ў навагоднюю ноч франтальны раздзел пачне выцясняць цяпло на тэрыторыю цэнтральнай часткi Расii. 1 студзеня ападкi будуць ужо ў выглядзе мокрага снегу. Тэмпература паветра ўначы — ад 0 да 4 градусаў марозу, на дарогах моцная галалёдзiца. Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, першая "пяцiдзёнка" студзеня павiнна быць з частым снегам i невялiкiмi маразамi.

Сяргей КУРКАЧ