Коронавирус
Выборы-2020
Задержание «бойцов ЧВК» в Беларуси


Хрысціна Чарняўская /

Нядаўна загінула зубраня Булат з Мінскага заапарка, мянушку якому вясной беларусы выбралі праз сацсетку. Падрабязнасці паведамляе «Зялёны партал».

Фота: Хрысціна Чарняўская
Фота: Хрысціна Чарняўская

Зубраня нарадзілася ў Мінскім гарадскім заапарку ў ноч з 12 на 13 мая 2018 года. Мянушку маладому волату прапанавалі выбраць людзям на адмысловым конкурсе. Удзел у ім прынялі дзве тысячы чалавек. Па выніку зубраня назвалі Булатам. Аднак жыццё Булата было непрацяглым, на момант здарэння яму было ўсяго восем месяцаў.

Інфармацыю пра няшчасны выпадак «Зялёнаму парталу» паведаміла крыніца вартая даверу, якая пажадала застацца не названай. Па словах інсайдэра, Булат павінен быў пераехаць у адзін з заапаркаў Казахстана. Але пры транспарціроўцы зубр атрымаў траўмы несумяшчальныя з жыццём.

«Зялёны партал» звярнуўся за каментаром да вядучага заатэхнолага ўстановы Аляўціны Цімашковай-Красоўскай, каб спраўдзіць інфармацыю.

Яна пацвердзіла, што Булата сапраўды павінны былі перавезці ў Шымкенцкі заапарк, дзе яго чакала самка, з якой ён мусіў стварыць пару. Аднак зубр памёр. Праўда, абставінаў смерці зубра заатэхнолаг не распавяла.

— Такое здараецца не толькі з жывёламі, але і з людзьмі. Абставіны склаліся так, што ён загінуў па незалежных ад людзей прычынах, — патлумачыла спецыялістка.

У Мінскім заапарку застаецца жыць пара зуброў, што яшчэ можа даць патомства.

Зазначым, што пры нараджэнні Булата дарослага самца адсаджвалі ў суседні вальер, каб ён не нашкодзіў выпадкова зубраняці, пакідаючы клапаціцца пра яго толькі маці.

-30%
-33%
-10%
-50%
-10%
-15%
-28%
-20%
-20%
-17%
-25%
-10%