Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Як паведамiлi ў аддзеле метэаралагiчных прагнозаў Белгiдраметцэнтра, 28 снежня на тэрыторыi нашай краiны надвор’е значна пагоршыцца, пойдзе мокры снег, мяцелiца. На поўначы парывы ветру да 15-18 метраў у секунду. Тэмпература паветра ўначы ў сераду — мiнус 3-9 градусаў, удзень — 0-5 градусаў марозу. 29 снежня чакаюцца моцныя ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу, месцамi туман i суцэльны галалёд. 30 снежня-1 студзеня будзе даволi воблачна, ападкi i моцны галалёд. Уначы — ад 0 да 5 градусаў марозу, а ўдзень — ад мiнус 2 да плюс 3. У навагоднюю ноч — мокры снег або дождж. Аднак сiноптыкi мяркуюць, што ўвесь снег да гэтага часу не растане.

Сяргей КУРКАЧ

Фото газеты 'Звязда'

"Вырасту — абганю!" Паўтарагадовая мінчанка Аліса БЯЛОЦКАЯ сярод салдат унутраных войскаў у Лошыцкім парку горада Мінска. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА



А такім быў Новы год летась. Фота "Звязды". Студзень, 2005