Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


фотоУ ноч на 25 снежня беларускія каталікі разам з усім каталіцкім светам адзначаюць найвялікшае хрысціянскае свята — свята Божага Нараджэння.

Увечары 24 снежня святочныя імшы прайшлі ва ўсіх каталіцкіх храмах Беларусі. Вігілійная імша ў мінскай Катэдры пачнецца а восьмай вечара. Са словамі віншавання i пастырскiм бласлаўленнем звярнуўся да вернікаў кардынал Казiмiр Свёнтэк, арцыбiскуп мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi, адмiнiстратар Пiнскай дыяцэзii.

"Таямнiца Божага Нараджэння ў сваiм глыбокiм вымярэннi з'яўляецца надзвычайнай сустрэчай чалавека з Богам i Бога з чалавекам на працягу гiсторыi чалавецтва.

У Бэтлееме Юдэйскiм распачалася найпрыгажэйшая гiсторыя перакрыжавання шляхоў Бога i чалавека: стары свет граху i новы свет ласкi, любоў i прымiрэнне дасягаюць найбольшай блiзкасцi, што адкрывае новую перспектыву гiсторыi чалавека i свету. Бог увайшоў у гiсторыю чалавецтва, у бiяграфiю кожнага чалавека, каб выбавiць нас з няволi граху, каб мы нанава "ад Бога нарадзiлiся", сталiся братамi Яго Сына i Яго ўсыноўленымi дзецьмi.

У Бэтлееме сустракаюцца вялiкая любоў Бога i шчырая вера чалавека. Праз бэтлеемскую стайню Бог спяшаецца да людзей, а людзi вандруюць да Яго. Божы Сын стаў блiзкi чалавеку, пасялiўся мiж людзей: Ён з iмi, сярод iх i для iх…"

А ўначы, калі дзеткі будуць спаць, Святы Мікалай ціха адчыніць дзверы і пакладзе падарункі пад елачку.

TUT.BY шчыра віншуе ўсіх, хто адзначае Божае Нараджэнне (Каляды) 25 снежня. Мы жадаем вам светлага настрою, шчасця, цяпла і дабрабыту.

Мы таксама віншуем усіх беларусаў з пачаткам цудоўнай пары — пары зімовых святаў, хваёвага паху, забаў і чакання цудаў.

Балада пра Сьвятога Мікалая
Віктар Шалкевіч

Кароткі сьнежаньскі дзянёк
Падоўжаў на барані скок
Віхура сьвішча па-над апусьцелым садам
Але аднойчы ўначы
Сьвятлом назьдзіўным заблішчыць,
Зазьзяе зорка — пачынаюцца Каляды

Стары дасьведчаны анёл,
Айца нябеснага пасол
Штогод ў наш дом з навінай добрай прылятае.
А ты цікавая ўсяго
Ізноў з пытаньнем да яго
Пра таямнічага Сьвятога Мікалая.

Рэфрэн:
Сьпі, малое, дзіцятка, хутчэй засынай,
Хай табе сьняцца толькі цудоўныя сны.
Сьпі, малое, дзіцятка, хутчэй засынай
Едзе, едзе ўжо твой Сьвяты Мікалай.

Віват зіма, віват мароз,
Бывай стары, абрыдлы пост,
Ў шырокі сьвет ідзі шукай сабе ахвяраў.
Анёл сядае пры стале
У рукі Біблію бярэ
І адзяе на нос старыя акуляры.

Мы спраўна трапіўшы ў дом
Старанна “Глёрыю” пяём,
А потым келіхі ўгору падымаем.
Табе ня сьпіцца ўсё часьцей,
Ты падыходзіш да дзьвярэй
Пытаеш пра свайго Сьвятога Мікалая.

Рэфрэн.

Сівабароды, добры дзед
Ён не забыўся пра цябе,
Як і пра ўсіх малых, лупатых і цікаўных.
Яму абрыдлая язда
І нам бацькам яго шкада
А што зрабіць, яшчэ хвілінку пачакаем.

Анёл у нябёсы паляцеў,
Анёл спаць моцна захацеў,
Пара табе за добрым прыкладам таксама.
Пад ёлку боцік палажы
І ў ложак хуценька бяжы,
Ён недзе блізка — чуеш, пад’яжджаюць сані…”

Рэфрэн.