Абвешчана, што да 15 тон кавы штомесяц будзе выпускаць прадпрыемства "Ікартайм", разьмешчанае ў Астрашыцкім Гарадку, што пад Менскам. Як абяцаюць, сыравіна будзе набывацца на вядомым кававым рынку ў Гамбургу. Дагэтуль намеры наладзіць выпуск кавы зьдзяйсьняліся на Ашмянскім і Баранавіцкім харчовых камбінатах. Аднак беларусы працягваюць аддаваць перавагу замежным маркам кавы. Дарэчы, новая беларуская кава будзе мець "спрадвечна беларускае" імя - "Матадор".
Радыё Рацыя
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY