Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Нагадаем, гэтая ўплывовая міжнародная арганізацыя базуецца ў Варшаве й, апроч шматлікіх іншых функцыяў, ажыцьцяўляе назіраньне за выбарамі ў краінах-сяброх АБСЭ.

У Беларусь гэтым разам прыехалі экспэрт Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека (БДІПЧ) АБСЭ Элізабэт Расмусан і дарадца аддзелу па выбарах Нікалас Качароўскі. Нагадаю: нарвэжка Элізабэт Расмусан ужо была ў Беларусі - увосень 2000 году яна ачольвала місію БДІПЧ АБСЭ, якая зьдзяйсьняла доўгатэрміновае тэхнічнае назіраньне за парлямэнцкімі выбарамі. Гэтым разам прадстаўнікі БДІПЧ будуць вывучаць сытуацыю са сродкамі масавай інфармацыі - ці маюць доступ да дзяржаўных СМІ прадстаўнікі палітычных партыяў, трэцяга сэктару. І другое пытаньне - ці варта дасылаць на будучыя прэзыдэнцкія выбары сваіх прадстаўнікоў у якасьці назіральнікаў.

У сераду Элізабэт Расмусан і Нікалас Качароўскі сустракаліся з прадстаўнікамі асноўных палітычных партыяў і незалежнымі экспэртамі па СМІ. Пакуль супрацоўнікі БДІПЧ не выказваюць сваіх меркаваньняў, уражаньняў - яны слухаюць беларускі бок.

Распавядае экспэрт па СМІ Юры Тапарашаў, які 23 траўня сустракаўся з прадстаўнікамі БДІПЧ.

Ю.Т.: - Сегодня государственные СМИ (я их называю государственные средства агитации и пропаганды) фактически занимаются однобокой пропагандой. Они перестали выполнять функцию СМИ, которые должны обеспечить общественный диалог. Они осуществляют общественный монолог, навязывают народу свою идеологию. И с приближением выборов этот пропагандистский натиск усиливается. То, что сейчас происходит на государственном телевидении, уже выходит за рамки любых представлений. Я называю это шизофренией. По нашему пониманию, складывается такое представление, что нормального информационного обеспечения происходящего в стране пока не наблюдается. Власть не хочет идти ни на какой диалог, она просто навязывает свое мнение. То, что сейчас происходит, я называю шизофренией.

Заўважу: напрыканцы верасьня летась, падчас мінулага прыезду ў Беларусь спадарыні Расмусан, яна давала экслюзіўнае інтэрвію Радыё Рацыя: цягам некалькіх тыдняў яна штодзень глядзела Беларускае тэлебачаньне - і была вельмі ўражаная.

Што тычыцца другога пытаньня - ці дашле Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека АБСЭ сваіх назіральнікаў на прэзыдэнцкія выбары - кіраўнік Цэнтру прававой дапамогі журналістам прафэсар права Міхаіл Пастухоў лічыць, што гэта залежыць ад некалькіх фактараў, і, перш за ўсё, ад таго…

М.П.: - Как будут складываться отношения с руководителем КНГ ОБСЕ Виком. Если и дальше такая эскалация будет продолжаться, то нельзя исключать, что власти Беларуси пойдут на крайние меры и предложат господину Вику уехать. Это, естественно, осложнит отношение ОБСЕ к Беларуси. Тогда ожидать, что прибудут международные наблюдатели, не приходится. И второе, очень важное: как Центризбирком отнесется к регистрации потенциальных кандидатов в президенты, в том числе и демократически ориентированных. Если ЦИК откажется регистрировать представителей "пятерки", тогда сама оппозиция может призвать ОБСЕ не направлять наблюдателей.

Экспэрт па СМІ Юры Тапарашаў таксама лічыць, што гэта пытаньне ня сёньняшняга дня.

Ю.Т.: - Вопрос очень сложный и щепетильный. Сама ОБСЕ не может прислать наблюдателей. Наблюдатели приезжают по приглашению правительства. У лидеров оппозиционных партий мнения уже разделяются. Одни говорят, что в таких условиях не надо присылать наблюдателей. Другие говорят: надо. Я, например, придерживаюсь такой точки зрения, что очень необходимы наблюдатели. Есть два вида наблюдения: долгосрочный и краткосрочный. Причем, долгосрочному лично я придаю больше значения, потому что именно в этот момент, сейчас формируются выборы. Они не сказали ни да, ни нет. Да и не могут сейчас сказать ни да, ни нет. Но они готовы организовать широкое наблюдение за выборами. Это в интересах ОБСЕ, это в интересах Европы, и это в интересах нашей страны.

Такім чынам, уплывовая міжнародная арганізацыя - Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека АБСЭ - перш чым вызначыцца, ці дасылаць міжнародных назіральнікаў на выбары ў Беларусь, вельмі сур'ёзна й дасканала вывучыць сытуацыю.



Іна Студзінская

Радыё Рацыя