Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле метэаралагiчных прагнозаў Беларускага гiдраметцэнтра, генератарам цяпла для Беларусi на гэтым тыднi была сапраўдная «чарада» атлантычных цыклонаў, апошнi з якiх (i самы моцны) размяшчаецца на поўначы Фiнляндыi.

Зараз жа на яго паўднёвай ускраiне за мiнулыя суткi сфармiраваўся даволi актыўны цыклон, якi з хуткасцю не менш чым 80 км у гадзiну пачаў рухацца на ўсход кантынента. Таму ў блiжэйшыя суткi гэты цыклон сваёй цэнтральнай часткай пройдзе па поўдню Беларусi i выклiча моцныя снегапады. У паўднёвай частцы краiны iстотна пацяплее. Усё гэта вельмi ўскладнiць сiтуацыю на дарогах.

Тэмпература паветра ў пятнiцу-суботу на поўднi краiны будзе трымацца каля нуля на працягу сутак, а на поўначы панiзiцца да 4-6 градусаў марозу.

У нядзелю магутны цыклон адыдзе ў бок Маскоўскай вобласцi. Снегапады аслабнуць, а тэмпература паветра панiзiцца прыкладна на 2-4 градусы. Чакаецца, што тэмпературны фон на працягу сутак будзе ў межах мiнус 2-4 градусаў, а ўначы пры праясненнях — да 10-12 градусаў марозу.

На пачатку наступнага тыдня захаваецца зiмнi рэжым надвор’я. Месцамi чакаецца невялiкi снег, на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ўдзень 2-3, уначы — 4-9 градусаў марозу, а пры праясненнях да мiнус 12-15 градусаў.

У сярэдзiне наступнага тыдня пад уплывам вiльготных заходнiх вятроў тэмпература паветра зноў пачне павышацца, а на большай частцы тэрыторыi краiны пройдзе снег.

Разам з тым расiйскiя прагназiсты падлiчылi, што астатак гэтай зiмы ў Еўропе павiнен быць маласнежным i суровым.

Сяргей КУРКАЧ