Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Канчатковая рэканструкцыя плошчы Незалежнасцi завершыцца ў маi 2006 года. Менавiта тады адчынiцца падземная частка прыгожага комплексу — грамадска-гандлёвы цэнтр. Зараз жа на тэрыторыi вядуцца работы па добраўпарадкаванню — кладзецца гранiт, дробнаразмерная плiтка, размяшчаюцца электрычныя свяцiльнiкi.

Асноўны аб’ём планаў выкананы ўжо зараз:

 — Падземны 4-павярховы паркiнг, з колькасцю месцаў на пяцьсот аўтамабiляў, ужо функцыянуе. На верхнiм паверсе адчынiлiся каля двух дзесяткаў магазiнаў, таксама плануецца з’яўленне аддзялення банка, кафэ i аптэкi. Падыходзiць да завяршэння i рэканструкцыя падземнага перахода каля гасцiнiцы «Мiнск», — паведамiў «Звязде» дырэктар рэканструкцыi плошчы Павел Улашчанка.

А да мая наступнага года на знаёмым усiм месцы з’явяцца i два святлодынамiчныя фантаны. Рознакаляровыя струмені будуць бiць пад музыку вакол вялiзнага шклянога купала. Гэтая архiтэктурна-дэкаратыўная навiнка будзе адным з галоўных элементаў ўпрыгажэння плошчы.

Дзмiтрый АЛЬФЕР
,