Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    272812345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272829303112
  • Популярное

Общество


Экспэрты лічаць гэта хутчэй ідэалягічным, чым эканамічным захадам. Дэкрэт спрашчае падаткаабкладаньне, але робіць дробных прадпрымальнікаў залежнымі ад мясцовых уладаў.



Згодна з дэкрэтам, з наступнага году прадпрымальнікі будуць плаціць адзіны падатак, памер якога будуць вызначаць мясцовыя ўлады.

Кансультант міжнароднага праекту "Разьвіцьцё малога й сярэдняга бізнэсу ў Беларусі" Міжнароднай фінансавай карпарацыі Валеры Фадзееў збольшага ацэньвае дэкрэт аб адзіным падатку станоўча, але ж адзначае шэраг хібаў ды недарэчнасьцяў.

Найперш насьцярожвае, што стаўку фіксаванага падатку для прадпрымальнікаў будуць вызначаць мясцовыя ўлады:

(Фадзееў: ) "З аднаго боку добра, што мясцовыя ўлады могуць самі вызначацца. Гэта павышае іхны статус. А з другога боку, пры ўмовах, калі ў дзяржаве, і асабліва ў мясцовых уладаў, не хапае сродкаў, яны будуць браць захады, каб як мага большыя ўсталяваць падаткі".

А паводле аналітыка цэнтру "Стратэгія" Яраслава Раманчука, дэкрэт аб адзіным падатку — больш ідэалягічная, чым эканамічна асэнсаваная мера. Дэкрэт разьлічаны на тое, каб стварыць больш карысныя варункі для "прадпрымальнікаў" пры ўладзе.

Да таго ж, прагназуе Яраслаў Раманчук, падаткавы цяжар практычна не паменшае, толькі справаздачная працэдура будзе больш простая.

(Раманчук: ) "У сярэднім прадпрымальнік плаціць 30 даляраў падаткаў штомесяц. Акрамя гэтага — 100 даляраў за арэнду і за камэру захоўваньня 50 даляраў.

А вось вызначаныя стаўкі — мінімальная 15 альбо 25 даляраў, а максымальная ў тры разы большая. І права вызначаць канкрэтную стаўку дадзенае мясцовым ўладам. Гэта значыць, што падаткавы цяжар не паменшае ".

З наступнага году стаўку адзінага падатку будуць разьлічваць у эўра — стаўка будзе вагацца ад 25 да 75 эўра. Але ж, як мяркуе кансультант міжнароднага праекту "Разьвіцьцё малога й сярэдняга бізнэсу ў Беларусі" Валеры Фадзееў, гэта можа стварыць блытаніну, таму што большасьць разьлікаў у Беларусі цяпер ідзе мінімальнымі заробкамі.



Ганна Соусь, Менск