Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк выступіў сёньня з заявай "У сувязі з антыбеларускай дзейнасьцю Ганса-Георга Віка", у якой патрабуе выдаленьня пасла Віка з Беларусі. У інтэрвію нашай Службе Зянон Пазьняк камэнтуе матывы зьяўленьня гэтага дакумэнту.

(Пазьняк: ) "Пазыцыя беларускіх уладаў не зьяўляецца шчырай. Гэта ёсьць гульня. Беларускія ўлады зацікаўленыя ў Віку, таму што яны робяць адну справу па разьбіцьці нацыянальна-вызвольнай апазыцыі і па легалізацыі рэжыму Лукашэнкі. І таму як толькі мы ўздымаем пытаньне аб Віку, тут жа падымае пытаньне аб ім і міністэрства замежных справаў або Лукашэнка. Тут жа яго абаронцы пачынаюць яго абараняць. І гэты пэрыяд зьвязаны з гэтай жа самай палітыкай, а таксама з тым, што Віка павінныя адклікаць, паводле неафіцыйных зьвестак, – у чэрвені. Яму хочуць зрабіць добрае рэнамэ, як быццам бы ён дэмакрат, які шмат дапамог Беларусі".

(Радкевіч: ) "Скажэце, калі ласка, пры ўсім пры тым, што дзеяньні пасла Віка не адпавядаюць уяўленьням пра іх нацыянальна-вызвольнага руху, усё ж нельга не пагадзіцца, што працэс падрыхтоўкі назіральнікаў за выбарамі – гэта справа карысная для правядзеньня дэмакратычных выбараў: Ваш пункт погляду?"

(Пазьняк: ) "Працэс падрыхтоўкі назіральнікаў для выбараў пайшоў бы значна лепш, калі б у Беларусі не было Віка. Народны Фронт і Вызвольны рух увогуле ня маюць ніякіх адносінаў да працы Віка, і тым ня менш назіральнікамі будуць забясьпечаныя ўсе ўчасткі".

Алена Радкевіч, Прага