Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Самая папулярная ў Польшчы Gazeta Wyborcza зьмясьціла поўны тэкст выступу Яна Сычэўскага, а таксама цытаты зь яго ўчорашняй прэс-канфэрэнцыі ў Беластоку, дзе ён ізноў хваліў сацыяльную стабільнасьць у Беларусі. З просьбай па камэнтар мы зьвярнуліся да намесьніцы Сычэўскага ў Беларускім Грамадзка-Культурным таварыстве ў Польшчы Валянціны Ласкевіч.

(Ласкевіч: ) "Паводле тэлефонаў і зваротаў у БГКТ, шмат людзей якраз падтрымліваюць выступ Сычэўскага. Я ня думаю, што гэта павінна мець нейкія нэгатыўнывя наступствы. Ён сказаў пра адмоўныя наступствы рэформаў у Польшчы, якія насельніцтва Падляскага ваяводзтва адчувае на сабе – вельмі шмат беспрацоўных, шмат тых, хто жыве на сацыяльны мінімум. І людзі, якія звоняць з падтрымкай Сычэўскага, якраз даказваюць, што рэчаіснасьць, на жаль, такая".

(Бандарук: ) "Дык Вы не прадбачыце, што зараз неяк зьменяцца адносіны з боку ўладаў ці польскай большасьці на Беласточчыне да БГКТ? Не прадбачыце нейкіх нэгатыўных наступстваў?"

(Ласкевіч: ) "Ня думаю. Вядома, правіца рэагуе на гэта так як рэагуе, але ў рэшце рэшт гэта ёсьць віной нашага ўраду, вынікам яго рашэньняў".

Кастусь Бандарук, Прага
,