Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Сёньня Зьвяз беларускіх палітычных уцекачоў Польшчы выступіў з адмысловай заявай у справе прамовы Сычэўскага. Інтэрвію старшыні Зьвязу Яна Абадоўскага нашай службе.

(Абадоўскі: ) "Вельмі нэгатыўная рэакцыя тут, у Польшчы. Разгарнулася вялікая дыскусія наконт прамовы спадара Сычэўскага на "Ўсебеларускім Сходзе". Выступае вельмі шмат беларускай моладзі – гэта Беларускае згуртаваньне студэнтаў, гэта Саюз беларусаў. Яны вельмі нэгатыўна ацэньваюць памову Сычэўскага.Тон заяваў такі – ня ўсе беларусы падзяляюць эканамічны курс Лукашэнкі, яны ня хочуць падтрымліваць нелегітымнага прэзыдэнта, а таксама раяць спадару Сычэўскаму не выказвацца ад імя ўсёй беларускай меншасьці на Беласточчыне, бо шмат тутэйшых беларусаў падтрымліваюць беларускую апазыцыю і не хацелі б мець ніякіх адносінаў з Лукашэнкам".

(Радкевіч: ) "З Вашага пункту погляду, якія наступствы можа мець выступ спадара Сычэўскага для самога Беларускага Грамадзка-Культурнага таварыства ў Польшчы і для палітычнага лёсу Сычэўскага?"

(Абадоўскі: ) "Калі ідзецца пра лёс самога Сычэўскага, дык, па-першае, палова БГКТ ня хоча бачыць яго па пасадзе старшыні, па-другое, Саюз левых дэмакратаў Польшчы таксама асудзіў заяву Сычэўскага, і хутка будзе праведзеная прэсавая канфэрэнцыя, на якой паведамяць, якія захады да яго будуць прынятыя з боку Саюза левых дэмакратаў".

Алена Радкевіч, Прага