Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле доўгатэрмiновых прагнозаў Беларускага гiдраметцэнтра, моцныя снегапады ў мiнулыя выхадныя назiралiся па ўсёй тэрыторыi краiны. Аднак ужо ў другой палове тыдня адлiга пачала «з’ядаць» першы снег.

Айчынныя сiноптыкi паведамляюць, што ў першай палове тыдня захаваецца вiльготнае надвор’е, калi ападкi будуць галоўным чынам у выглядзе мокрага снегу. Тэмпературны фон на працягу сутак будзе трымацца блiжэй да нуля.

У першыя днi снежня зноў пахаладае. Па прагнозах сiноптыкаў, уначы будзе падмарожваць да 1-7 градусаў, а ўдзень тэмпература паветра будзе вагацца ад мiнус 4 да плюс 2 градусаў. Снег будзе iсцi месцамi. На дарогах зноў чакаецца моцная суцэльная галалёдзiца. На другi дзень зiмы крыху пахаладае, а ападкi ўвогуле знiкнуць, бо мы трапiм у зону павышанага цiску.

Аднак зiмовае надвор’е пратрымаецца не вельмi доўга. Ужо ў сярэдзiне дэкады першага месяца зiмы зноў пройдуць iстотныя ападкi, магчыма, нават у выглядзе дажджу. Знiкнуць i маразы, а тэмпература паветра наблiзiцца да нуля градусаў.

Сяргей КУРКАЧ
0058648