Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У выніку ўраганнага ветру, які абрынуўся на Берасьцейскую вобласьць мінулымі выходнымі, пацярпелі 130 гектараў збожжавых, з дахаў дамоў і фэрмаў віхура сарвала 1.300 лістоў шыфэру. Паводле прэсавай службы ўпраўленьня Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, з хуткасьцю 20 мэтраў за сэкунду, бура "прайшлася" па Бярозаўскім, Ляхавіцкім, Камянецкім, Пружанскім, Баранавіцкім, Івацэвіцкім, Іванаўскім і Драгічынскім раёнах. Апроч таго, чатыры раёны Берасьцейшчыны - Ганцавіцкі, Баранавіцкі, Лунінецкі ды Івацэвіцкі - пацярпелі на мінулым тыдні ад замаразкаў. Слупок тэрмомэтра ў асобныя ночы тут апускаўся да 7 градусаў марозу, а ў калгасе "Расея" - да 18. У выніку ў гаспадарках Берасьцейшчыны пашкоджаныя 3,5 тысячы гектараў пасеваў, 88 гектараў - загінулі.

Радыё Рацыя