Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Эўракамісія адабрала чатырох кандыдатаў, якія прымуць удзел у тэндэры на лепшы праект вяшчаньня для Беларусі.

Гэта літоўскі цэнтар пераходнай дэмакратыі ў кансорцыюме з украінскай тэлерадыёкампаніяй "NBM" і беларускай фундацыяй падтрымкі інавацыйных дасьледаваньняў, нямецкая прыватная фірма "Media Consulta" ў кансорыцыюме з расейскім тэлеканалам "Цэнтар ТВ", латвійскае радыё "SWH", польская тэлевізія "S. A. " у кансорцыюме з "Радыё Беласток".

Конкурс на лепшы праект замежнага тэлерадыёвяшчаньня для Беларусі быў аб'яўлены Эўракамісіяй сёлета ў верасьні. Эўракамісія плянуе выдзеліць на гэты мэдыйны праект два мільёны эўра.

Мэта праекту — павелічэньне доступу беларускага насельніцтва да незалежных крыніцаў інфармацыі.

Паводле прэсавай службы Эўракамісіі, вяшчаньне на Беларусь пачнецца ад 1 студзеня наступнага году. Гэта будуць праграмы на беларускай і расейскай мовах. Сума два мільёны эўра разьлічаныя на два гады. Бліжэйшым часам журы конкурсу мусіць адабраць самага лепшага кандыдата з чатырох вышэйназваных.