Руслан Кулевіч,

З 28 чэрвеня «Гроднаблаўтатранс» адкрывае новы маршрут Мінск-Гданьск. Трапіць у польскі горад з Гродна можна будзе чатыры разы на тыдзень, за 53 рублі. Пра гэта паведамляе выданне Hrodna.life.

Фото: Ольга Комягина, TUT.BY
Фото: Ольга Комягина, TUT.BY

Вядома, што Міністэрства транспарту і камунікацый яшчэ ў маі выдала дазвол на выкананне міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў на рэгулярнай аснове «Гроднаблаўтатранс» і «ПКС Гданьск» па маршруце Мінск — Ліда — Гродна — Гданьск.

З Гродна ў Гданьск аўтобус будзе ісці каля 9 гадзін. Адпраўленне з гродзенскага аўтавакзала ў 23.40, а прыбыццё ў Гданьск у 8.45. На 28 і 29 чэрвеня квіткоў на новы аўтобусны маршрут ужо практычна не засталося.

Аўтобус з Гродна будзе рухацца па наступным маршруце: Беласток, Ломжа, Астралэнка, Шчытна, Олыштын, Эльблонг, Гданьск.

Такі рэйс будзе курсіраваць чатыры разы на тыдзень: чацвер, пятніца, субота і нядзеля. Аўтобус будзе ісці і ў зваротным кірунку. Выезд з Гданьска ў 17.30, прыбыццё ў Гродна ў 4.05.

-25%
-20%
-10%
-20%
-15%
-10%
-50%
-50%
-15%
-15%
-50%
0066771