Халодны антыцыклон, якi завiтаў да нас яшчэ ў мiнулую пятнiцу, працягвае гаспадарыць у нашай сiнаптычнай зоне i зараз. У выхадныя гэты скандынаўскi «госць» падмарозiў паветра ўначы да 2-8, а на ўсходзе краiны — ажно да 9-10 градусаў марозу, што было на 2-6 пунктаў нiжэй за норму.

Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле доўгатэрмiновых прагнозаў Беларускага гiдраметцэнтра, менавiта гэты антыцыклон у першы тыдзень лiстапада будзе стаяць над цэнтральнымi раёнамi еўрапейскай часткi Расii. Таму ў нас ажно да наступнага панядзелка будзе галоўным чынам суха. Толькi 6 лiстапада на паўночным захадзе краiны чакаюцца невялiкiя дажджы. На працягу тыдня тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 1 да 6 градусаў марозу, i толькi на выхадныя адбудзецца невялiкае павелiчэнне тэмпературнага фону ўначы ад мiнус 1 градуса на ўсходзе да плюс 2 градусаў на захадзе рэспублiкi.

Тэмпература паветра ўдзень на гэтым тыднi чакаецца ад 5 да 11 градусаў цяпла. Халаднаватая, але сапраўдная залатая восень…
-20%
-20%
-50%
-10%
-15%
-7%
-45%
-10%
-10%
0070236