Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Сёньня вечарам у Жодзінскім гарадзкім судзе завяршыўся разгляд справы пра несанкцыянаваны пікет 23 сакавіка, які ў цэнтры места нібыта арганізавалі і правялі актывісты філіі КХП БНФ.



Судзьдзя Жодзінскага гарсуду Мікалай Самойла вынес падазраваным у правядзеньні недазволенага пікету 23 сакавіка Віктару Юркевічу, Сяргею Мікалаеву і Анатолю Рыбкаўцу папярэджаньні.

На судзе, які доўжыўся тры дні запар, абвінавачаныя паказалі, што насамрэч у раёне дарогі Менск-Ворша вымалі з сумкі нядаўна пашыты бел-чырвона-белы сьцяг, але толькі для таго, каб замерыць вышыню палотнішча, каб пасьля вырабіць для яго адпаведнай даўжыні і таўшчыні цэўка. З гэтым сьцягам Віктар Юркевіч зьбіраўся затым адзначыць Дзень Волі ў Менску.

Таму сёньня былі важнымі паказаньні галоўнага сьведкі – старшага прапаршчыка ДАІ Залужнага, бо гэта ён заўважыў у руках абвінавачаных сьцяг. Інспэктар засьведчыў, што падсудныя трымалі сьцяг над сабой так, як гэта адбываецца падчас пікетаў.

Як пракамэнтавала судовы вырак сябра БГК Іраіда Міско, якая на судзе прадстаўляла інтарэсы падсудных, цяпер на вуліцах Жодзіна гістарычны сьцяг нельга вынуць з сумкі нават па тэхнічных прычынах. Гэта ўсё роўна пагражае чалавеку прыводам у пастарунак, судом і наступным пакараньнем за недазволеную ўладамі акцыю.

Калі падсуднывя выходзілі з будынка суду, на суседнім доме зноў (як і 15 траўня) нехта з жыхароў вывесіў на сваім балконе бел-чырвона-белы сьцяг.

Алесь Мікалайчанка, Жодзіна