Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Са словаў мэнэджэра праекту Юр'я Рашэтнікава, "Першае дрэва" мае запачаткаваць рэгулярнае беларускае музычнае жыцьцё. Акцыя распачнецца з выступу "Тройцы".

На думку Юр'я Рашэтнікава, дагэтуль беларускае музычнае жыцьцё існуе ў эклектычным стане. Раз-пораз ладзяцца пэўныя выступы й фэстывалі. Тым ня менш, штодня вуліцы Менску завешваюцца найперш афішамі з расейскімі выканаўцамі. Менскія ФМ-станцыі круцяць найперш расейскую папсу. У кволым беларускім шоў-бізнэсе сфармавалася меркаваньне, што беларуская музыка, незалежна ад якасьці, ня можа быць фарматнай. Юры Рашэтнікаў мяркуе, што сытуацыя штучная. Што ў Беларусі дастатковая колькасьць аматараў беларускае музыкі, дзеля таго, каб рабіць на гэтай музыцы бізнэс. Такім чынам, удзел "Тройцы" ў "Першым дрэве" 18 траўня ў "Рэактары" станецца пілотным выступам.

Ю.Р.: - Пора переходить к какой-то акции. Имеется ввиду, что это будет раз в месяц, регулярно - не "солянки", не сборки. Раз в месяц концерт будет представлять какого-то белорусского ведущего исполнителя. Но, может быть, нужен какой-то разогрев, как в данном случае с "Тройцай" - дуэт "Александра и Константин". Но непременно будет имя, известное имя. И это не обязательно будет рок. Скорее, это будет уход в сторону камерной музыки, духовной музыки. Критерий один - это должен быть известный белорусский исполнитель.

Насёньня ў плянах "Каўчэгу" перамовы з вакальнымі ансамблямі "Чысты голас", "Камэра", фольк-гуртамі "Плато", "Крыві", "Палац", з гітарыстамі Сяргеем Анцішыным, Уладзімерам Угольнікам і з "Улісам". Калі выступ "Тройцы" станецца пілотным, дык сама акцыя распачнецца зь верасьня. Па выніках плянуюць выдаць кампакт зь лепшымі песьнямі ўдзельнікаў "Першага дрэва". Дарэчы, назва ўзятая з "Краіны доўгай белай хмары" - адной зь першых плытак "Улісу".

Ю.Р.: - Многие звонят, присылают фонограммы, очень много интересных исполнителей, уровень высокий. Их никто не знает. Да "Чистый Голос - возьмите. Боже мой, о чем говорить! Группа мирового уровня вокальная. Из десяти человек - спросите -: я думаю, может, два-три человека слышали эту группу. И обидно, и позорно - я считаю.

Юры Рашэтнікаў асабліва падкрэсьлівае, што "Першае Дрэва" ня ёсьць палітычнай акцыяй.

Ю.Р.: - Это чисто акция гуманитарная, культурной направленности. Просто я как житель Беларуси, родившийся, выросший здесь,признаюсь: болит сердце. - Говорю недавно (не буду называть их - музыканты известные): "Надо фотографию сделать вам для афиши". "Юра, -отвечают - честно говоря, нет денег пойти сделать фотки". Цель этой акции: помочь, показать, что у нас есть талантливые исполнители. И материально просто помочь.

Ці атрымаецца "Першаму Дрэву" застацца па-за палітыкай у часе перадвыбарчых баталіяў, - пакажа час. Ёсьць меркаваньне, што ў цяперашніх рэаліях любая здаровая дзея, ці думка нават могуць стацца апазыцыйнымі. Але ў Беларусі яшчэ застаюцца людзі, якія вераць у магчымасьць рацыі. Гэтыя людзі працягваюць саджаць дрэвы.



Севярын Квяткоўскі

Радыё Рацыя
,