Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Дэпартамент па грамадзянству i мiграцыi МУС РБ апублiкаваў спiс юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя на працягу 2005-2010 гадоў маюць законнае права працаўладкоўваць беларусаў за межамi краiны.

Перарэгiстрацыю, якая была абвешчана яшчэ ўлетку, прайшлi толькi 10 арганiзацый i прадпрымальнiкаў. Раней вярбоўкай «гастарбайтараў» займалiся 40 фiрмаў. Першым лiцэнзiю атрымаў Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi, важным клопатам якога наступным летам стане накiраванне студатрадаў у рэгiёны Расiйскай Федэрацыi.

Дарэчы, Расiя ўвогуле лiдзiруе сярод краiн, у якiх беларускiя грамадзяне змогуць законна ўладкавацца на працу. Мяркуючы па пералiку спецыяльнасцяў, нашай усходняй суседцы найбольш патрэбны рабочыя, будаўнiкi, памочнiкi менеджараў (апошнiх запрашае Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi).

Рабочыя i будаўнiкi патрабуюцца таксама ў Польшчы i Чэхii. А вось з дапамогай ГА «Iнфармацыйна-кансультацыйная служба «Юнверс», напрыклад, можна ўладкавацца ў якасцi абслуговага персаналу на круiзныя лайнеры ў ЗША. Яшчэ адна фiрма, ТАА «Карал Круiз Сэрвiс», запрашае вадзiцеляў i прадаўцоў для работы ў Лiтоўскай рэспублiцы.

Больш падрабязную iнфармацыю аб працадаўцах — iх адрасы, тэлефоны, «спецыялiзацыю» — можна знайсцi на cтаронцы МУС у Iнтэрнэце.

Вiкторыя ЗАХАРАВА

P. S.  Па звестках таго ж дэпартамента, на 1 кастрычнiка лiцэнзii на права дзейнасцi, «звязанай са зборам i распаўсюджваннем iнфармацыi аб фiзiчных асобах з мэтай iх знаёмства», атрымалi толькi два iндывiдуальныя прадпрымальнiкi. Адзiн з «законных сватоў» дзейнiчае ў Гродне, другi — у Бабруйску.