Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Уздоўж Мінскіх вулiц, што знаходзяцца вакол ракi Свiслач, будзе створаны конны маршрут для ўсiх жадаючых пакатацца. На самой жа рацэ плануецца арганiзаваць пракат лодак, якiя будуць сканструяваны ў стылi ХII стагоддзя. Запланаваныя мерапрыемствы звязаны з паступовай перабудовай гiстарычнага цэнтра Мiнска.

Паводле слоў старшынi Камiтэта па архiтэктуры i горадабудаўнiцтву Руслана Белагорцава, у Траецкiм прадмесцi плануецца стварыць рэстараны нацыянальнай кухнi. Памяшканнi нiжнiх паверхаў дамоў будуць прадастаўлены ў арэнду iнвестарам для пераабсталявання пад майстэрнi, цырульнi, гандлёвыя лаўкi i iншыя аб’екты.

Усё гэта павiнна стварыць умовы для прыцягнення турыстаў i арганiзацыi сямейнага адпачынку. Падчас функцыянавання новых аб’ектаў Траецкага прадмесця гараджанам будзе прапанавана прыняць удзел у рабоце майстэрняў. Напрыклад, жанчыны змогуць пашыць i змадэлiраваць адзенне, а мужчыны — выкаваць дэкаратыўны выраб з жалеза. Дзецi ж пры наведваннi майстэрнi будуць мець магчымасць паспрабаваць свае здольнасцi ў лепцы з глiны.

Прадоўжыцца ўпрыгажэнне сталiцы скульптурнымi ансамблямi. Хутка ў вядомых мясцiнах гiстарычнага Мiнска з’явяцца скульптуры дамы з афiцэрам, нянькi з дзiцем, вазнiцы на карэце. Плануецца, што ўсе работы па рэканструкцыi i аднаўленню гiстарычнага цэнтра будуць завершаны да 2010 года.
0058648