Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Экс-прэм’ер і дэлегат першага "Ўсебеларускага сходу" нагадвае, што нічога з абяцанак сходу 1996 году ня выканана, і прапануе сёлетнім удзельнікам ухваліць рэзалюцыю пра тое, што эканоміка знаходзіцца ў крызысным стане, а палітычная рэформа 1996 году была памылковай і рэгрэсіўнай.



Былы прэм’ер-міністар Міхаіл Чыгір запрасіў сёньня журналістаў на прэсавую канфэрэнцыю, каб паведаміць пра свой адкрыты ліст дэлегатам гэтак званага другога "Ўсебеларускага народнага сходу".

Сам Чыгір быў дэлегатам першага такога сходу перад рэфэрэндумам 1996 году. Ён ведае, як адбіраліся людзі на тую імпрэзу.

(Чыгір: ) "Я недзе быў абраны ў Менскай вобласьці. Я ня помню, у якім раёне нават, калі сказаць адкрыта".

Аднак спадар Чыгір добра памятае абяцаньні Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя на першым сходзе. Экс-прэм’ер у сваім адкрытым лісьце нагадвае пра гэтыя абяцаньні: "Заработную плату — не ніжэйшую за ўзровень, які забясьпечвае працоўнаму й ягонай сям’і годнае існаваньне", "Выплачваць пэдагогам дапамогу на набыцьцё літаратуры й газэтаў", "Рост цэнаў ня больш як на 1,5 адсотка на год".

А што было насамрэч? Гаворыць Міхаіл Чыгір:

(Чыгір: ) "Інфляцыя была 300–200 адсоткаў на год. Поўнасьцю правал адбыўся па ўсіх асноўных накірунках эканамічнага разьвіцьця. Ніхто яму нібыта не перашкаджаў — ён паставіў у завугольле парлямэнт, урад, усе рашэньні прымаў сам, прымаў многа пастановаў, дэкрэтаў, таму ён у першую чаргу павінен адказваць".

Спадар Чыгір піша ў сваім лісьце: "Краіне як паветра неабходная зьмена палітычнага ды эканамічнага курсу. Перш за ўсё, патрэбны іншы прэзыдэнт. Не дэмагог і разбуральнік, а дасьведчаны прагматык, які карыстаецца аўтарытэтам і павагай як у сваёй уласнай краіне, гэтак і ў сьвеце".

Таму былы кіраўнік беларускага ўраду прапануе другому "сходу" наступную рэзалюцыю:

"Эканоміка краіны па-ранейшаму знаходзіцца ў стане крызысу й застою,

палітычная рэформа, выдуманая ў лістападзе 1996 году, была памылковай і рэгрэсіўнай,

узровень жыцьця шырокіх слаёў насельніцтва працягвае катастрафічна зьніжацца".

У праекце рэзалюцыі Міхаіл Чыгір прапануе таксама дэлегатам прызнаць нездавальняючай дзейнасьць органаў дзяржаўнага кіраваньня ў справе выкананьня тых "асноўных напрамкаў разьвіцьця Беларусі на 1996-2000 гады", што былі ўхваленыя першым сходам, а таксама рэкамэндаваць грамадзяніну Лукашэнку не вылучаць сваёй кандыдатуры на прэзыдэнцкіх выбарах сёлета як чалавеку, што ня здолеў выканаць ускладзеныя на яго абавязкі.

Спадар Чыгір не разьлічвае на тое, што нехта з дэлегатаў агучыць праект рэзалюцыі, хаця гэта можа й адбыцца, бо празь сіта мясцовай "вэртыкалі" на сход трапілі й некалькі чалавек, якія ёсьць праціўнікамі Аляксандра Лукашэнкі.

Экс-прэм’ер кажа, што ім наўрад ці дадуць слова.

Яшчэ ў часе сходу 18 траўня, верагодна, зноў будуць пазбаўленыя слова расейскія тэлеканалы. У 1996 годзе такі сход таксама трансьлявалі па ўсім тэлеканалам. Міхаіл Чыгір толькі што вярнуўся з Масквы, дзе адчуў усю хвалю тамтэйшага абурэньня апошнім адключэньнем расейскага тэлебачаньня 8 і 9 траўня.

(Чыгір: ) "Вядома, што Масква паставіцца крайне нэгатыўна, асабліва супрацоўнікі сродкаў масавае інфармацыі ды дэмакратычна настроеныя сілы. А кіраўніцтва, я думаю, будзе ўспрымаць гэта пакуль моўчкі", — мяркуе Міхаіл Чыгір, адзін з прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі.



Юры Сьвірко, Менск