Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Падобна да таго, што Аляксандар Лукашэнка й ягонае атачэньне ўцягнуць беларускi народ у "гонку ўзбраеньняў". Паводле вызначаных Саветам бясьпекi парамэтраў развiцьця Ўзброеных Сiлаў Беларусi, рэжым плянуе набыць беларускаму войску высокатэхналягiчнае ўзбраеньне й абсталяваньне. А на гэта спатрэбяцца агромнiстыя грошы. Выпрацоўваецца новая вайсковая палiтыка Беларусi.

Цягам апошнiх сямi год iдэолягi афіцыйнага Менску так настойлiва палохалi беларускi народ агрэсiяй NATO, што прымусiлi паверыць у гэта нават самога Лукашэнку й ягоных генэралаў. І вынік ёсьць: беларускія ўлады распачалі актыўную падрыхтоўку да вайны. Першым крокам у гэтым накiрунку стала зацьвярджэньне Саветам бясьпекi Канцэпцыi нацыянальнай бясьпекi, Вайсковай дактрыны й вызначэньне парамэтраў разьвiцьця Ўзброеных Сiлаў. Праўда, нi ў Канцэпцыi нацыянальнай бясьпекi, нi ў Вайсковай дактрыне не пазначана дакладна, супраць каго зьбiраецца ваяваць Лукашэнка.

Але са шматлiкiх камэнтароў самога Галоўнакамандуючага й ягоных генэралаў няцяжка здагадацца, што за свайго асноўнага ворага кіраўніцтва краіны лiчыць блёк NATO. Менавiта ўступленьне ў Паўночна-Атлянтычны альянс суседняй Польшчы й намер стаць чальцамi NATO Прыбалтыйскiх дзяржаваў i ёсьць за прычыну перапалоху. Таму з гэтакай пасьпешлівасьцю, без абмеркаваньня нават кiшэннай Палатай прадстаўнiкоў і былi прынятыя Канцэпцыя нацыянальнай бясьпекi й Вайсковая дактрына.

Не зьявiлiся праекты гэтых дакумэнтаў i ў мэдыях, хоць намесьнiк Дзяржсакратара Савету бясьпекi Станiслаў Князеў абяцаў журналiстам, што праект Канцэпцыi нацыянальнай бясьпекi будзе апублiкаваны. Таму Лукашэнка фактычна мае намер ператварыць беларусаў у закладнiкаў сваёй NATO-фобii й уцягнуць краiну ў гонку ўзбраеньняў. Так, лiтаральна у кожным артыкуле Канцэпцыi нацыянальнай бясьпекi згадваецца саюз з Расеяй. А Расея, як вядома, у сваёй новай вайсковай дактрыне, прынятай летась, пакiнула за сабой права ўжываць ядравую зброю ня толькi ў момант узьнiкненьня пагрозы свайму iснаваньню, але й у выпадках шкоджаньня ейным iнтарэсам. Лукашэнка, спадзяецца, i ня без падстаўна, што Беларусь уваходзiць у зону iнтарэсаў Расеi, i гэта дасьць яму магчымасьць пры выпадку схавацца пад ядравы парасонiк "старэйшага брата".

Зрэшты, Лукашэнка, вiдаць, не надта ўпэўнены ў падтрымцы расейскага кiраўнiцтва, і заявiў аб тым, што Беларусь будзе ўмацоўваць уласныя Ўзброеныя Сiлы. Iстотна зьменiцца, напрыклад, сыстэма кiраваньня войскаў. Будзе падвышаны статус Галоўнага штабу Мiнiстэрства абароны, пераўтворанага ў Генэральны штаб. Зазвычай у такiх выпадках павялiчваецца й колькасць генэралаў, i вырастаюць - адпаведна - выдаткi на iх утрыманьне. Але гэта дробязi ў параўнаньнi з плянамі Лукашэнкі набыць высокатэхналягiчнае ўзбраеньне.

Няма сумневу: такая "гонка ўзбраеньняў" дорага будзе каштаваць беларускаму народу. Выйграе ад беларускае NATO-фобii толькi расейскi вайскова прамысловы комплекс, якi атрымае выгадныя заказы на пастаўку сучасных узбраеньняў у нашу краіну. Магчыма, гэта ёсьць таксама адною з прычын пасьпешлiвага рэфармаваньня беларускага войска.

Дарэчы, нашым хлопцам прызыўнога ўзросту нiякай палёгкi гэтая рэформа не прынясе. Хоць мiнiстар абароны Леанiд Мальцаў па прызначэньні на гэтую пасаду абяцаў, што тэрмiн вайсковай службы будзе скарочаны, аднак адразу ж пасьля зацьвярджэньня новай Вайсковай дактрыны намесьнiк генэрала Мальцава Ўладзiмер Усхопчык заявiў: Беларусь яшчэ не гатовая да зьмяншэньня тэрмiнаў вайсковай службы.



Ян Мiкалаеў

Радыё Рацыя
0058045